разумо́вы, -ая, -ае.

1. Звязаны з дзейнасцю розуму, свядомасцю.

Разумовая праца.

Разумовыя здольнасці.

2. Абстрактны, які існуе або ўяўляецца толькі ў думках.

|| наз. разумо́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абстра́ктный абстра́ктны;

абстра́ктное иску́сство абстра́ктнае маста́цтва.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

метафізі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да метафізікі, да метафізіка (у 1 знач.).

2. Які мае адносіны да метафізікі (у 2 знач.).

3. перан. Абстрактны, не заснаваны на вопыце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спекуляцы́йны 1, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да спекуляцыі ​1 (у 1 знач.); заснаваны на спекуляцыі. Спекуляцыйны гандаль.

2. Які займаецца спекуляцыяй; спекулянцкі. Спекуляцыйныя элементы.

спекуляцы́йны 2, ‑ая, ‑ае.

Пабудаваны на спекуляцыі ​2; абстрактны. Спекуляцыйная філасофія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раўно́шчы ’рэўнасць’ (Сцяшк. Сл.). Абстрактны назоўнік на ‑ошчы, якім прыпісваецца ўкраінскае паходжанне, параўн. любошчы, радашча (гл.). Да рэўнасць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

канкрэ́тны, ‑ая, ‑ае.

Які рэальна існуе, дакладны, прадметна акрэслены; проціл. абстрактны, адцягнены. Канкрэтная прапанова. Канкрэтныя ўмовы. □ Ніколі не думала Ірына, што сказаныя ёю цяпер гэтыя словы праз нейкі час ператварацца ў вельмі канкрэтную для яе справу, стануць як бы праграмай. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Адця́гненыабстрактны’ (БРС). Тэрмін уведзены М. Байковым (гл. Гіст. мовы, 2, 217). Да цягнуць, калька з лац. abstractus. Параўн. лац. abstrahere ’адцягваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

отвлечённый адця́гнены, абстра́ктны;

отвлечённое число́ мат. адця́гнены лік;

отвлечённое и́мя существи́тельное грам. адця́гнены назо́ўнік;

отвлечённый о́браз адця́гнены во́браз.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ма́льства ’маленства’ (Жд. 1), рус. ма́льства, ма́льство ’дзяцінства’. Бел.-рус. ізалекса. Да прасл. malь (зб.) ’малыя’ (параўн. маля́). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ьstvo (як і абстрактны зборны назоўнік dětьstvo ’дзяцінства’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дагматы́чны 1, ‑ая, ‑ае.

1. Заснаваны на догмах (у 1 знач.).

2. Уласцівы дагматыку. Дагматычнае мысленне. // Бяздоказны, такі, што не дапускае пярэчанняў. Дагматычны падыход да тэорыі.

3. Адцягнены, абстрактны, схематычны. Дагматычны спосаб выкладання.

дагматы́чны 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дагматыкі, заключае ў сабе догматы (у 1 знач.). Дагматычнае багаслоўе. Дагматычная літаратура.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)