дапра́ўды, прысл.

Разм. Сапраўды. — Што-ж... узрост... Дапраўды пара ў абоз, — думаў стары. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адурэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Які дайшоў да адурэння. А дзе абоз — бачу адзаду, здалёк: спуджаныя коні, адурэлае быдла, звар’яцелыя людзі. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панае́хаць, ‑едзе; зак.

Разм. Тое, што і панаязджаць. Скончылася вайна. У горадзе адкрыліся санаторыі, панаехалі курортнікі. Хомчанка. На вуліцу панаехала многа падвод — цэлы абоз. Ставер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Канвой ’узброенае суправаджэнне, прыкрыццё’ (ТСБМ). З рус. конвой, якое з гал. konvooi або франц. convoi ’суправаджэнне, абоз’ < convoyer ’суправаджаць’, < нар.-лац. *conviare ’тс’ < лац. via ’дарога’ (Фасмер, 2, 308; Слаўскі, 2, 445). Сюды ж коласаўскі наватвор канвойнік ’канваір’ (КТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Або́жня ’пабудова са сценамі для гаспадарчых прылад (ДАБМ), відаць, аднаго паходжання з абозня ’вазоўня, павець для калёсаў’ (БРС, Шат.), ’халодная будыніна для саней і іншых прылад; вялікая і няўтульная хата’ (ДАБМ, слуц., 23) да абоз ’гуж павозак, фурманак’ (Бяльк.) (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сяго́летні і сёлетні, ‑яя, ‑яе.

Гэтага года. Сяголетняя вясна. Сёлетні ўраджай. □ Між сяголетніх ліп і бяроз Праязджае са збожжам абоз. Астрэйка. Сёлетнім сухім летам гародчык-глінішча амаль апусцеў. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падво́дчык, ‑а, м.

Возчык на падводзе. Каля воза стаяў высокі, худы падводчык. Гурскі. Выходзілі з лесу ўзброеныя хлопцы, спынялі абоз, згружалі ўсё, што было на вазах. Павязаўшы падводчыкаў, ускідвалі іх на калёсы. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сяльча́нін, ‑а; мн. ‑чане, ‑чан; м.

1. Разм. Сельскі жыхар, селянін. З лесу насустрач сяльчанам выязджае цэлы абоз цыганоў з палатнянымі будамі на калёсах. Навуменка.

2. Аднасяльчанін. Словы [маладога мужчыны] мелі вялікі ўплыў на сваіх сяльчан. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць мыкаць.

замыка́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; незак., каго-што.

1. Незак. да замкнуць.

2. Ісці апошнім, знаходзіцца ў канцы калоны вайсковага злучэння і пад. Замыкаць шэсце. □ Чатыры коннікі замыкалі абоз. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тра́нспарт, -у, М -рце, м.

1. Галіна народнай гаспадаркі, звязаная з перавозкай людзей і грузаў, а таксама сродкі для такой перавозкі.

Пасажырскі т.

Гарадскі т.

2. Перавозка грузаў.

Т. мінеральных угнаенняў па чыгунцы.

3. Партыя атрыманых або прызначаных для перавозкі грузаў.

Заўтра адпраўляецца т. з бульбай.

4. Абоз або сукупнасць якіх-н. сродкаў спецыяльнага прызначэння.

Санітарны т.

5. Судна ваеннага флоту для перавозкі грузаў і людзей.

Дэсантны т.

|| прым. тра́нспартны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)