абме́н, -у, м.

1. гл. абмяняць, абмяняцца.

2. У эканоміцы: працэс руху тавараў як форма размеркавання вырабленых грамадствам каштоўнасцей.

Абмен рэчываў — сукупнасць працэсаў, якія адбываюцца ў арганізме пры засваенні ежы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абме́ньвацца несов.

1. прям., перен. обме́ниваться; см. абмяня́цца;

2. страд. обме́ниваться; см. абме́ньваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перагавары́ць, -вару́, -во́рыш, -во́рыць; зак.

1. з кім. Абмяняцца думкамі, коратка пагаварыць.

П. адзін на адзін.

2. каго (што). Гучна, многа гаворачы, прымусіць замаўчаць іншых (разм.).

Яго не перагаворыш.

|| незак. перагаво́рваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перазірну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Разм. Абмяняцца позіркамі; пераглянуцца. [Дзямід Сыч:] — Якаў Донька тут? — Усе перазірнуліся. За Доньку чамусьці весела адказаў Міхаль Павіцкі. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рукопожа́тие ср. по́ціск рукі́; рукапаціска́нне, -ння ср.;

обменя́ться рукопожа́тиями паці́снуць адзі́н аднаму́ ру́кі (абмяня́цца рукапаціска́ннямі).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кінафестыва́ль, ‑ю, м.

Агляд твораў кінамастацтва, прысвечаных якой‑н. агульнай тэме, або лепшых фільмаў з мэтаю абмяняцца вопытам і выявіць дасягненні за пэўны перыяд. Кінафестываль мастацкіх фільмаў. Міжнародны кінафестываль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

развіта́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. з кім. Абмяняцца развітальнымі словамі, паціснуць адзін аднаму рукі пры расставанні.

Р. перад ад’ездам.

2. з кім-чым. Пакінуць што-н., расстацца.

Р. са службай.

Развітацца з белым светам (з жыццём) — памерці.

|| незак. разві́твацца, -аюся, -аешся, -аецца; наз. развіта́нне, -я, н. (паводле 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замяня́цца 1, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да замяніцца.

2. Зал. да замяняць ​1.

замяня́цца 2, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак., чым.

Разм. Тое, што і замяніцца (у 2 знач.); абмяняцца, памяняцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памяня́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

Абмяняцца адно з адным кім‑, чым‑н. Мы памяняліся месцамі. Яна села ля акна. Я сеў з краю. Грамовіч. Цяпер ужо Кандрат Назарэўскі павёў сястру — яны памяняліся ролямі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размяня́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

Абмяняцца кім‑, чым‑н. падобным, аднародным. Андрэй ссадзіў дзяўчыну з каня, узяўшы, як малое дзіця, пад пахі, і яны размяняліся вопраткай. Лобан. // У шахматнай гульні — зрабіць размен фігур. Размяняцца сланамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)