абмяжо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абмежавацца.

2. Зал. да абмяжоўваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заканта́чваць

‘устанаўліваць кантакт з кім-небудзь; моцна захапляцца чым-небудзь, абмяжоўваць кола сваіх інтарэсаў чым-небудзь’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. заканта́чваю заканта́чваем
2-я ас. заканта́чваеш заканта́чваеце
3-я ас. заканта́чвае заканта́чваюць
Прошлы час
м. заканта́чваў заканта́чвалі
ж. заканта́чвала
н. заканта́чвала
Загадны лад
2-я ас. заканта́чвай заканта́чвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час заканта́чваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Кле́пкаць ’маргаць’ (Сцяшк. Сл.). Гл. клёпкі і клепаць2 Слова лакалізуецца на Смаргоншчыне, таму нельга абмяжоўваць яго распаўсюджанне палескімі гаворкамі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лакалізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Спыніць (спыняць) пашырэнне чаго‑н., абмежаваць (абмяжоўваць) што‑н. пэўным месцам. Лакалізаваць пажар. Лакалізаваць эпідэмію.

[Фр. localiser.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лакалізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што (кніжн.).

Спыніць (спыняць) пашырэнне чаго-н., абмежаваць (абмяжоўваць) што-н. пэўным месцам; устанавіць, знайсці.

Л. эпідэмію.

|| наз. лакаліза́цыя, -і, ж.

|| прым. лакалізава́ны, -ая, -ае і лакалізо́ваны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абмяжо́ўвацца несов.

1. ограни́чиваться; см. абмежава́цца;

2. страд. ограни́чиваться; стесня́ться; обмежёвываться; см. абмяжо́ўваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цясні́ць, -ню́, -ні́ш, -ні́ць; -ні́м; цесніце́, -ня́ць; незак., каго-што.

1. Прымушаць адступіць; адцясняць.

Ц. варожыя флангі.

2. Абмяжоўваць каго-н. у прасторы, плошчы.

Не буду я вас ц., паеду да сына.

3. Сціскаць, спіраць (грудзі, дыханне і пад.).

Яна адчувала, як ёй цясніла дыханне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыскрымінава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак. і незак., каго-што.

Абмежаваць (абмяжоўваць) у правах, паставіць (ставіць) у нераўнапраўнае становішча. Крытыкі-нацыяналісты .. дыскрымінавалі тых пісьменнікаў, якія сапраўды стаялі на платформе дыктатуры пралетарыяту. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уціска́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да уціснуць.

уціска́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго.

Груба абмяжоўваць свабоду, правы каго‑н.; прыгнятаць. [Тапурыя:] — Я вольны марак і просты чалавек і не змагу я жыць у срэбры і золаце. Я люблю князёўну Ніну, але я не магу жыць так, як вы, і ўціскаць народ. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цясні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., каго-што.

1. Прымушаць адступіць, адцясняць. Партызаны цяснілі карнікаў.

2. Абмяжоўваць каго‑н. у прасторы, плошчы. [Дзям’ян Данілавіч:] — Не буду я вас цясніць, ды і мне там вальготней будзе. Новікаў.

3. Спіраць, сціскаць (грудзі, дыханне). Ева спынілася. Яна адчувала, як расло ў грудзях сэрца, як цясніла ёй дыханне. Маеўская.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)