Перама́рчыць ’выдаткаваць без разліку’, ’замучыць, давесці да згубы; сапсаваць’ (Ян.), pieramarczyć (hroszy) ’схаваць, перахаваць (каб не маглі знайсці)’ (Арх. Федар.). З польск. дыял. przemarcyć ’выменяць на што-небудзь’, якое з ням. markten ’таргавацца’, ’гандляваць’ (Варш. сл., 5), або да маро́чыць ’дурыць, абманваць’, гл. маро́ка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пыл, -у, м.

1. Найдрабнейшыя сухія часцінкі, якія лятаюць у паветры або аселі на паверхню чаго-н.

Сціраць п. з мэблі.

Дарожны п.

Аж п. курыць.

П. у вочы пускаць (перан.: хвалячыся, абманваць; разм.).

2. Тое, што і пылок (у 2 знач.).

|| памянш. пыло́к, -лку́, м. (да 1 знач.).

|| павел. пылі́шча, -а, н. (да 1 знач.; разм.).

|| прым. пы́льны, -ая, -ае (да 1 знач.) і пылавы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Пыльнае паветра.

Пылавыя буры (буры, якія ўзнімаюць пыл, пясок, слаі ўрадлівай глебы і пераносяць іх за тысячы кіламетраў).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ашука́ць ’абмануць, абдурыць’ (Нас., Яруш., Грыг., Шпіл., Бесар., Нік. Очерки, Касп., Шат., КЭС, лаг.), ’пакрыўдзіць у якой-небудзь справе; незаўважальна для іншага карыстацца яго сродкамі’ (Мядзв.), ашока́ць ’ашукаць, узяць верх над кім-небудзь’ (Ян.), абшукаць ’абшукаць вакол; абмануць’ (Шат.), ашукацца ’памыліцца’ (Грыг., Яруш., КЭС, лаг.), ашуканец ’махляр, манюка’ (Яруш., КЭС, лаг.), ст.-бел. ошукати, ошуковати ’абмануць’ (1599 г., Нас. гіст.), укр. ошукати, польск. oszukać ’свядома ўвесці ў зман каго-небудзь для ўласнай карысці’ (у такім значэнні з XIV ст., Крупянка, Formacje, 130). Ад шукаць (гл.), з першапачатковай семантыкай як у ашустаць ’абмануць, абхітрыць’, пры шустаць ’дзейнічаць хутка і з шумам; шастаць; напіраць’, інакш Мікуцкі, ИОРЯС, 4, 1855, 411: з гіпатэтычнага ошудкаць, якое звязвае з славац. šudiťабманваць’ (прасл. šuditi, Махэк₂, 607), параўн. Фасмер, 3, 180; Кюнэ, Poln., 82; Гіст. мовы, 2, 69 (з польск., дзе калька з ням. versuchen); ашука ’падман; памылка’ (Нас., Касп.) — другаснае ўтварэнне ад ашукаць, параўн. таксама абшукацца ’агледзецца, уладкавацца, упарадкавацца’ (Ян.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)