абле́пліванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. аблепліваць — абляпіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Абляпі́ха ’Hippophe L.’ (Кіс., БРС, КТС) ад абляпіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абле́пліваць несов., в разн. знач. облепля́ть; см. абляпі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абляпі́цца, ‑ляплюся, ‑лепішся, ‑лепіцца; зак.

Разм. Абляпіць сябе чым‑н. Абляпіцца пластырам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́качаць

‘разгладзіць качаннем; абляпіць у што-н., запэцкаць’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́качаю вы́качаем
2-я ас. вы́качаеш вы́качаеце
3-я ас. вы́качае вы́качаюць
Прошлы час
м. вы́качаў вы́качалі
ж. вы́качала
н. вы́качала
Загадны лад
2-я ас. вы́качай вы́качайце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́качаўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вы́качаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. гл. качаць.

2. што. Качаючыся, прымяць, утрамбаваць.

Конь выкачаў пасевы.

3. каго-што. Качаючы, укачаць, абляпіць у што-н., запэцкаць у што-н.

В. цеста ў муку.

|| незак. выка́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паабле́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Абляпіць усё, многае або ўсіх, многіх. Пааблепліваць сцены афішамі. Снег пааблепліваў прахожых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обваля́ть сов. укача́ць (у што), абляпі́ць, мног. паабле́пліваць (чым), абсы́паць, мног. паабсыпа́ць (чым);

обваля́ть в муке́ укача́ць у муку́ (абсы́паць муко́й);

обваля́ть в снегу́ абляпі́ць сне́гам;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абкле́іць, ‑клею, ‑клеіш, ‑клеіць; зак., што.

Наклейваючы, пакрыць што‑н. чым‑н.; абляпіць. [Сцяпан] агледзеў усё: чыста пагабляваныя жоўтыя дошкі столі; квяцістыя шпалеры, якімі ён сам абклеіў сцены; ложак, стол, этажэрку. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закача́ць 1, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., каго-што, у што.

Качаючы, пакрыць, абляпіць чым‑н. зверху. Закачаць мяса ў цеста.

закача́ць 2, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак.

Пачаць качаць (у 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)