*Пальгі́ваць, пальгуваць ’быць у стане цечкі’ (Касп.), пільгуваць ’паляваць на дзічыну’ (Мядзв.). Няясна. З фармальнага боку можна параўнаць з укр. пільгуватиаблягчаць, паслабляць’ і рус. дыял. пелеговать ’біць; даглядаць, клапаціцца’. Апошняе, магчыма, роднаснае польск. pielęgować, pielegować ’даглядаць, клапаціцца’ (Фасмер, 3, 228) < ням. pflegen (Брукнер, 468).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аблягчэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аблягчаць — аблягчыць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. аблягчацца — аблягчыцца. Аблягчэнне ўмоў працы. Аблягчэнне вагі станкоў.

2. Адчуванне заспакаення, вызваленне ад трывогі і пад. [Чалавек] аж закрахтаў з яўным аблягчэннем, знайшоўшы няйначай нейкую думку для адказу. Лынькоў.

3. Ільгота, паслабленне ў чым‑н. Рабочыя арганізоўваюць стачкі, спыняюць усе адразу работу на фабрыцы і патрабуюць павелічэння заработку, патрабуюць, каб іх прымушалі працаваць не па адзінаццаці, не па дзесяці гадзін у дзень, а толькі па васьмі. Рабочыя патрабуюць таксама ўсякіх іншых аблягчэнняў у жыцці рабочага чалавека. Ленін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)