облущи́ть сов. аблу́шчыць, мног. пааблу́шчваць, аблуза́ць, мног. пааблу́зваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нааблу́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Аблузаць вялікую колькасць чаго‑н. Нааблузваць гарбузікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Абшулапа́шыць ’аблушчыць, аблузаць’ (Бяльк.) ад шулапаха да шулупа ’шалупінне’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

отшелуши́ть сов.

1. аблуза́ць, аблу́шчыць;

2. (заставить что-л. отстать) аддзялі́ць; адскрэ́бці; ачы́сціць (ад чаго);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абчы́сціць, ‑чышчу, ‑чысціш, ‑чысціць; зак., каго-што.

1. Вызваліць ад бруду, пылу і пад.; зрабіць чыстым. Абчысціць паліто ад снегу. // Пазбавіць ад налёту паверхню чаго‑н. // Зняць лушпіны, скурку і пад.; абабраць, аблузаць.

2. перан. Разм. Абакрасці, абабраць, абрабаваць. Пакуль ён [Паліводскі] ляжаў ледзьве жывы ў балоце, нехта абчысціў яго пазухі і кішэні. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)