Імша́ ’каталіцкая абедня’ (ТСБМ, БРС, Яруш., Шат.). І‑ пратэтычнае. Ст.-бел., мша, имша (канец XV ст.) запазычана са ст.-польск. msza < ст.-чэш. mše, якое ўзыходзіць да ст.-в.-ням. missa, mëssa з лац. missa (Булыка, Лекс. запазыч., 183; Брукнер, 347).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́са ’імша’ (ТСБМ). Праз рус. мову запазычана з франц. messe ’імша, абедня’, якое з лац. missa ’пасыланне, даручэнне’ < mittere (дзеепрым. missus ’паслаць’, паводле слоў ксяндза, у канцы месы: ite, missa est ’ідзіце, канец абраду’ або ’ахвяра (пры імшы) ужо паслана (богу)’ (Голуб-Ліер, 324).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мша ’імша, абедня’ (мін., Шн.; Касп., Яруш.), ст.-бел. мша, имша (XV ст.) запазычаны са ст.-польск. msza, якое са ст.-чэш. mše < ст.-в.-ням. missa, mëssa < лац. missa ’набажэнства’ (Міклашыч, 209; Голуб-Копечны, 234; Фасмер, 3, 22; Булыка, Лекс. запазыч., 183). Гл. ме́са.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Літургі́я ’галоўнае хрысціянскае набажэнства з прычасцем; абедня’ (ТСБМ), ст.-рус. литургиꙗ, литоргиꙗ < ст.-слав. литоургиꙗ < ст.-грэч. λειτουργία ’грамадская служба, павіннасць, звязаная з грашовымі выдаткамі’, пазней у Новым запавеце ’служба, служэнне наогул’ > ’набажэнства’ (Фасмер, 2, 503; Слаўскі, 4, 307; Вясноў, Бел. лекс., 35; Пацлава, Paleoslovenica, 120).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

набажэнства, малебен, малебства, багамолле, богаслужэнне, служба, адправа / раніцай ці ў першай палавіне дня: абедня, імша, меса / увечары: вячэрня / з нагоды хрысцін, шлюбу, па нябожчыку: трэба / па нябожчыку: паніхіда

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)