обе́дывать несов., многокр., разг.а́ста, не раз) абе́даць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пашаба́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак.

Разм. Кончыць або перапыніць работу. Цесляры пашабашылі, пайшлі абедаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

небажа́ты, ‑жат; адз. няма.

Абл. Пляменнікі, унукі (звычайна ў дзіцячым узросце). — Ну, небажаты, будзем снедаць — У людзей садзяцца ўжо абедаць.. Гаворыць дзядзька, сам сядае І стол абрусам засцілае. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Палу́дзень ’абед’ (Нас., Карп., Гарэц., Др.-Падб., Яруш., Сл. ПЗБ), полу́дэнь ’тс’ (Клім., Бяссон., Сл. Брэс.), по́лудзень, по́лдзень ’час дня пасля абеду; поўдзень’ (ТС), палу́днавацьабедаць’ (Бяльк.). Гл. поўдзень. Падрабязна аб семантыцы і лінгвагеаграфіі гл. Вештарт, Лекс. Палесся, 89 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

узра́давацца, ‑радуюся, ‑радуешся, ‑радуецца; зак.

Прыйсці ў радасны стан; абрадавацца. — Гэта выхад!.. — як адкрыццю ўзрадаваўся Максім Сцяпанавіч. Карпаў. Кірык так узрадаваўся бацькаваму заказу, што нават і абедаць не скончыў — памчаўся драць лазу. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пора́II в знач. сказ. пара́, час;

пора́ обе́дать пара́ (час) абе́даць;

пора́ домо́й пара́ (час) дамо́ў (дадо́му).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шусь, выкл. у знач. вык.

Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. шуснуць. Даніла шусь тут у вароты З жалезным ёмкім сахаром. Колас. [Банэдык:] — Давай, кажу, абедаць! Яна [бабка] шусь да печы, адчыніла ды стаіць, растапырыўшы рукі. А ў печы, дзецюкі, пуста! Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́рак, сарака, ліч. кольк.

Лік і лічба 40. Да сарака дадаць пяць. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 40. Гаспадар хаты быў чалавек год пад сорак. Чорны. Зараз у сталоўцы магло свабодна абедаць чалавек сорак. Колас.

•••

Нагаварыць сорак бочак арыштантаў гл. пагаварыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прачака́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак., каго-чаго.

Доўга пачакаць; стаміцца ад доўгага чакання. Усе прачакаліся дзеда з Петрыкам і рашылі абедаць без іх. Місько. Гнецца пад вясеннім ветрам бэз, Стукаючы ў шыбіны табе, Ты ж чакаеш, прачакалася даўно, Каб, нарэшце, я пастукаў у акно. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шапарну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Абл. Шапнуць. Потым .. [жанчыны] хітравата пераміргнуліся, нешта шапарнулі адна адной, і смуглявая пайшла ў дальні кут, дзе на прапыленай паліцы ляжала з дзесятак вагонаў. Лынькоў. Рачкоўскі выбраў зручны момант і неўзаметку ад усіх шапарнуў.. [Карызну]: — У мяне будзеш абедаць... Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)