обвёртыватьI (к обверну́ть) несов., разг. (чем) абвіна́ць, абго́ртваць; (во что) укру́чваць, завіна́ць, заго́ртваць; (книгу, тетрадь и т. п.) абго́ртваць, абклада́ць; (обматывать) абкру́чваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обёртыватьI несов. (чем) абго́ртваць, абвіва́ць; (во что) укру́чваць, завіна́ць, заго́ртваць; (книги, тетради и т. п.) абго́ртваць, абклада́ць, абкла́дваць (чым); (обматывать) абкру́чваць; см. оберну́тьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абго́ртвацца несов.

1. обёртываться, обвёртываться;

2. страд. обёртываться, обвёртываться; осыпа́ться; оку́чиваться; см. абго́ртваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обора́чиватьI (к оберну́тьI) несов. (чем) абвіна́ць, абго́ртваць; (во что) укру́чваць, завіна́ць, заго́ртваць; (книгу, тетрадь и т. п.) абго́ртваць, абкла́дваць, абклада́ць (чым); (обматывать) абкру́чваць; см. оберну́тьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

окру́чивать несов. абкру́чваць; (завёртывать) заго́ртваць, укру́чваць (у што); (обвёртывать) абго́ртваць, абвіна́ць; (обматывать) абмо́тваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Віну́ць ’прыгалубіць, прыгортваць, прысвойваць, абгортваць’ (Нас.), віну́цца ’гарнуцца, хіліцца, туліцца’; ’быць старанным, руплівым’; ’прыставаць’ (Гарэц., Нас.). Польск. winąć ’віцца’, winnąć się ’слацца, абвалаквацца’; ’круціцца’, чэш. кніжн. vinouti ’прыціскаць’, vinouti se ’туліцца, гарнуцца’, славац. vinúť ’туліць, прыгарнуць (да сябе)’, vinúť sa ’туліцца, гарнуцца’; ’кружыцца вакол чаго-небудзь’; ’узнімацца, віцца вакол чаго-небудзь’; ’ціха выходзіць з сярэдзіны (пра гук)’, серб.-харв. ви́нути ’вільнуць (хвастом)’; ’узняць, ускінуць’, ви́нути се ’ўзляцець, узняцца’. Прасл. vinǫti. Утворана пры дапамозе суф. ‑nǫ ад дзеяслова viti ’віць’ (гл.). У гэтай лексеме суф. ‑nǫ‑ не мае значэння аднаразовасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аго́ртваць несов.

1. оку́тывать;

2. обнима́ть, охва́тывать;

3. (о заботах) одолева́ть;

4. (кого) (о чувствах) овладева́ть (кем), охва́тывать; погружа́ть (во что);

5. перен. оку́тывать; (мраком, тьмой — ещё) покрыва́ть;

6. обнима́ть, охва́тывать;

7. (размещаться вокруг) окружа́ть; обседа́ть;

1-7 см. агарну́ць;

8. см. абго́ртваць2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тхлань ‘гніль, цвіль, сырасць’, ‘балоцістае месца’ (ТСБМ), ‘пекла; апраметная’, ‘прорва, бездань’ (Ласт., Некр. і Байк.), ‘цяжкадаступнае месца сярод балот і лясоў’ (зах-палес., Асоўскі, Stud. slawist., 106), ‘бездань, нетры’, ‘балота’ (Сержп. Прымхі), ‘твань’ (Нар. Гом.). Да тхліць (гл.) утворана па ўзоры твань (гл.). Відавочна, звязанае з польск. odchłań/otchłań ‘бездань’, ст.-польск. otchlań лац. ‘caribdis’ (1424 г., Najdawniejsze zab., 128), паводле Банькоўскага (2, 368, 464), слова цалкам няяснае, вядомае ў рэлігійнай літаратуры з 2‑й паловы XIV ст. у значэнні ‘бездань нябесная’; апрача яго ўжываліся таксама spusty (upusty) niebieskie, odchliska, przetchliny і нават odchliny, а таксама otkłań, на падставе апошняга ён выводзіць першасную форму *otъklanь, якое з дзеяслова *otъ‑kloniti, *otъ‑klanjati ‘адводзіць у бок’. Борысь (403) польск. odchłań ‘глыбокая прорва, прадонне, бездань’, ‘месца знаходжання душ памерлых, чысцец, пекла’ звязвае з *ot‑chłaniać < chłonąć з першасным значэннем ‘тое, што паглынае’ і параўноўвае з укр. хланути ‘прагна есці’ < хла́пнути, славен. hlániti ‘хціва хапаць мордай, рылам’ і адносіць да першаснага *xolnǫti < *xoliti ‘акружаць, абгортваць’, ‘пакрываць, засланяць’. Сумнеўна, параўн. рэдкае польск. odtchłań ‘бяздонне’ (XVI ст.), што, магчыма, да tchnąć, гл. тхнуць, тухлы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Твары́ць1 ’ствараць’, ’дзеяць, рабіць, здзяйсняць’, ’чыніць, вырабляць’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.), ’вычвараць, непакоіць, здзіўляць; чыніць’ (Нас., Сл. ПЗБ, Ян.), ’тварыць, ствараць’ (Сержп. Прымхі), творы́ць ’вытвараць’ (ТС), творы́ті ’тварыць, складаць’ (Вруб.), ст.-бел. твори́ти, творы́ти ’тварыць, рабіць, чыніць’ (XV ст., КТС). Укр. твори́ти, рус. твори́ть, польск. tworzyć, н.-луж. tworiś, в.-луж. tworić, чэш. tvořit, славац. tvoriť, славен. tvoriti, серб.-харв. тво̀рити, балг. творя́, макед. твори, ст.-слав. творити ’тс’. З прасл. *tvoriti ’тварыць’, суадноснае з *tvorъ ’твор’, якое звязана з *tvarъ ’твор, стварэнне’ (з іншым вакалізмам). Прасл. *tvoriti роднаснае да літ. tvérti ’абгароджваць; перавязваць; хапаць; фарміраваць, ствараць’, turė́ti ’трымаць; мець’, ãptvaras ’агароджа’, tvártas ’хлеў’, лат. tver̂t ’хапаць, лавіць’, tvarsît ’тс’, turêt ’трымаць’, прус. turīt ’мець’, грэч. σορός ’пахавальная урна; труна’ на падставе і.-е. *tu̯er‑ ’хапаць; абгароджваць’ (Фасмер, 2, 34; ЕСУМ, 5, 533; Чарных, 2, 231; Брукнер, 587; Махэк₂, 662–663; Шустар-Шэўц, 1565). Мяркуецца, што на базе канкрэтных значэнняў ’схапіць, трымаць, браць’ праз ’акружаць, акаляць, агароджваць’ развіліся абстрактныя значэнні ’кшталтаваць, афармляць, фармаваць’ і ’тварыць, ствараць’ (Борысь, 656). Параўн. твэ́рыць, гл.

Твары́ць2 ’захаваць, ахінаць вулей на зіму’ (петрык., Яшк. Мясц.), твары́ць ву́лей ’рыхтаваць вулей пад рой’ (Стан., Некр.), творы́ць ’класці ў вулей прынаду для пчол’ (ПСл), творы́ць борць ’апырскваць сярэдзіну борці спецыяльным растворам’ (Маш.), тво́рыць ’пырскаць, крапіць вулей прымацкай для прываблівання пчол’, ’прыбіраць (у хаце)’ (ТС). Параўн. польск. tworzyć ’рабіць, працаваць каля пчол (у лесе)’. Да папярэдняга (гл.), спецыялізацыя семантыкі на аснове значэння ’акружаць, абгортваць, агароджваць’ з далейшым развіццём ’дбаць, даглядаць’.

Твары́ць3 ’думаць, уяўляць’: я тварыла што месяц усходзіць, аж то мой татэчка па дворэ ходзіць (барыс., Кольб.). Да тварыць1, параўн. польск. tworzyć ’прыдумваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)