абвінава́ціць, ‑чу, ‑ціш, ‑ціць; заг. абвінаваць.

Зак. да абвінавачваць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абвінава́чвацца несов., страд. обвиня́ться; изоблича́ться, облича́ться; улича́ться; см. абвінава́чваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абжа́льваць

‘абскарджваць што-небудзь; абвінавачваць каго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. абжа́льваю абжа́льваем
2-я ас. абжа́льваеш абжа́льваеце
3-я ас. абжа́львае абжа́льваюць
Прошлы час
м. абжа́льваў абжа́львалі
ж. абжа́львала
н. абжа́львала
Загадны лад
2-я ас. абжа́львай абжа́львайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час абжа́льваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перагу́джваць

‘абвінавачваць, ганіць усіх (многіх), усё (многае), выстаўляць што-небудзь з дурнога боку (перагуджваць увесь тавар)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. перагу́джваю перагу́джваем
2-я ас. перагу́джваеш перагу́джваеце
3-я ас. перагу́джвае перагу́джваюць
Прошлы час
м. перагу́джваў перагу́джвалі
ж. перагу́джвала
н. перагу́джвала
Загадны лад
2-я ас. перагу́джвай перагу́джвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час перагу́джваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

папрака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго, чым.

Выказваць каму-н. дакор, нездавальненне чым-н., абвінавачваць у чым-н., асуджаць за што-н.

П. куском хлеба.

П. каго-н. у баязлівасці.

|| аднакр. папракну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вінава́ць ’абвінавачваць, лічыць кагосьці вінаватым’ (Нас., Юрч. Сін.), вінува́ць (Юрч. Фраз. 2). Укр. винува́ти ’абвінавачваць, вініць’, рус. амур. ви́новать ’тс’, ст.-рус. виновати ’быць прычынай чаго-небудзь’, польск. уст. winować ’вініць’, ст.-польск. winować ’абвінавачваць, прыпісваць віну’, в.-луж. winować ’абвінавачваць; лічыць даўжніком’, чэш. vinovať ’вініць’. Паўночнаслав. утварэнне ад віна́ 1 (гл.) < прасл. vina і суф. ‑ovati (> ‑ава́ць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вініць ’вінаваціць’ (БРС, КТС, Нас., Бяльк.), укр. винити ’вініць’, рус. винить, арханг. винуть ’тс’, ст.-рус. винити ’быць прычынай чаго-небудзь, вінаваціць, абвінавачваць, асуджаць, караць’, польск. winić ’прызнаваць вінаватым, абвінавачваць’; ’караць, абкладваць штрафам’; ’плаціць за шкоду, кампенсаваць’, в.-луж. winić ’абвінавачваць’, чэш. viniti ’вініць, лічыць каго-небудзь вінаватым, прыпісваць каму-небудзь адмоўную рысу’, славац. viniť ’абвінавачваць’, макед. вини ’вініць каго-небудзь’, балг. виня ’вініць, абвінавачваць’. Прасл. viniti ўтворана ад назоўніка віна 1 (гл.) і суф. ‑iti.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абвінава́чванне ср.

1. обвине́ние;

2. изобличе́ние, обличе́ние; уличе́ние;

1, 2 см. абвінава́чваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плятка́рства, ‑а, н.

Распаўсюджванне плётак ​2. Цудоўны быў ён чалавек, Пляткарства не любіў. Лойка. Каго абвінавачваць у пляткарстве? Гэткага яшчэ ніколі не было. Міхась прывык толькі да пахвальбы. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вінаваціць ’абвінавачваць, лічыць вінаватым’ (КТС, БРС, Гарэц., Шат., Мядзв., Яруш., Касп.), вінуваціць, вінаваціць ’тс’ (Бяльк.). Укр. винува́тити, винова́тити ’тс’, рус. винова́тить ’абвінавачваць’. Утворана ад вінаваты (гл.). Сюды ж зваротны дзеяслоў вінаваціцца ’рабіцца вінаватым, даўжніком’ (Нас.); ’апраўдвацца, дакараць сябе, адчуваючы віну, каяцца’ (КТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)