Лямава́ць ’аблямоўваць, акружаць, абводзіць, падшываць’ (Нас.). З польск. lamować ’тс’, якое ад lama ’аблямоўка, абшыўка’ < франц. lame ’бляшка, паясок, пласцінка з золата, срэбра, якія ўжываліся пры вышыванні’ (Слаўскі, 4, 36 і 40).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

окаймля́ть несов.

1. (обшивать каймой) разг. аблямо́ўваць;

окаймля́ть плато́к аблямо́ўваць ху́стку;

2. (окружать) акружа́ць; (обводить) абво́дзіць;

дере́вья окаймля́ют о́зеро дрэ́вы акружа́юць во́зера.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обрамля́ть несов.

1. (вставлять в раму) разг. аса́джваць, апраўля́ць;

2. (вставлять рамы) устаўля́ць ра́мы;

3. (окаймлять) абрамля́ць, апраўля́ць; (обводить) абво́дзіць;

4. (служить обрамлением) иск. абрамля́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пата́йны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і патайны́. Сход. На сходзе, як звычайна, Старшынёй таварыш Модзін; З нейкай думкаю патайнай Сход вачыма ён абводзіць. Купала. Кожную раніцу хлопчык акуратна збіраў свае кніжкі і сшыткі і ішоў на цэлы дзень куды-небудзь у патайнае месца. Там, схаваўшыся ад усіх, ён вучыўся пісаць. Колас. Палонны .. разаслаў шынель на зямлі, дастаў з патайнай кішэнькі самаробны ножычак. С. Александровіч.

патайны́, а́я, ‑о́е.

Прызначаны для якой‑н. тайнай мэты, сакрэтны па сваёй будове, размяшчэнню. У мястэчку камендант задумаў зрабіць сабе ў агародзе бункер з патайным ходам. Карпюк. У патайным куце каморы, Як смерць Кашчэя, пад запоры Мядок быў хітра дзесь запёрты. Колас. [Вырай] дастае з патайной кішэні паліто некалькі пісем, раздае дзяўчатам. Навуменка. // Скрыты, тайны, пра які ніхто не ведае. — Хто ж яго, Сымонка, знае, І не нам судзіць аб тым: Гэта справа — патайная. Колас. Адкуль узяліся яны ў яе, гэтыя вершы... Недзе глыбока ўнутры яе рабілася нейкая патайная работа. Ганька адчувала яе, але ніяк не ўмела растлумачыць. Васілевіч. Вера адчула ў .. [Раміравых] словах патайны сэнс. Яна ж хацела сказаць зусім не тое, пра што думае ён. Асіпенка. // Скрытны, загадкавы. Следам за.. [Алесем і Уладзікам] — у акно і пад дрот — зусім нечакана вылезлі яшчэ дв[ое]. Нібы на злосць, найбольш нецікавыя: вялы ды кіслы Іванюк і пажылы Зданевіч, не проста важна-маўклівы, а нейкі патайны, непрыемна загадкавы чалавек. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)