наспо́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

1. Спароць, адпароць вялікую колькасць чаго‑н. Наспорваць гузікаў.

2. Штурхаючы чым‑н., скінуць многае. Наспорваць яблыкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабмаро́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Абмарозіць што‑н. у многіх месцах; абмарозіць усё, многае або ўсіх, многіх. Паабмарожваць шчокі. Паабмарожваць пальцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадгрыза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Адгрызці адно за другім усё, многае. [Маці] паказала новы бацькаў касцюм. У ім усе гузікі вавёрка паадгрызала. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадсява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Адсеяць усё, многае або ўсіх, многіх. Паадсяваць асцюкі ад ячменю. Паадсяваць азімыя ярыной. Паадсяваць непаспяваючых студэнтаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пабрукава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

1. Забрукаваць усё, многае. Пабрукаваць усе вуліцы.

2. і без дап. Брукаваць некаторы час. Пабрукаваць да абеду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыка́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Выказаць, сказаць усё, многае. Павыказваць свае думкі.

2. Разм. Выдаць, удаць усіх, многіх. Павыказваць вінаватых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павынішча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Вынішчыць, знішчыць усіх, многіх або ўсё, многае. Павынішчаць пустазелле. □ Цяпер ваўкоў зменшала: іх павынішчалі паляўнічыя. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыпіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і без дап.

Разм. Выцерці ўсё, многае або ўсіх, многіх. Бэлькі павыпірала. Павыпіраць дзяцей з хаты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыплыва́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Выплысці — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Качкі павыплывалі. Чаўны павыплывалі на сярэдзіну ракі. Аўсы павыплывалі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыскраба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Выскрабці ўсё, многае, выскрабці што‑н. у многіх месцах. Павыскрабаць кашу з гаршка. Павыскрабаць плямы на сценах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)