павага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Вагаць некаторы час. Павагаць шалькі. □ Якім павагаў у руках жмуток, палажыў на заслончык і доўга ўглядаўся на грошы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыпі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Выпісаць усё, многае або ўсіх, многіх. Павыпісваць раненыя. Павыпісваць цытаты.

2. і без дап. Выпісваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падзьму́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Дзьмухаць некаторы час. [Алімпіяда Барысаўна] падзьмухала на свае яркія пазногці, каб хутчэй высыхаў лак. Марціновіч. Апарыўшыся малаком, і на ваду падзьмухаеш. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазабаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго.

Забаўляць некаторы час. [Алена:] Пакалышы, пазабаўляй [дзіця] яшчэ хвілінку. Глебка. — Ідзі пазабаўляй вартавога, ты ж павінна ўмець, — сказаў да.. [Клавы] Банадысь. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакіпе́ць, ‑кіплю, ‑кіпіш, ‑кіпіць; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Кіпець некаторы час.

2. перан. Разм. Тое, што і пакіпяціцца (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паку́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Курыць не спяшаючыся, зрэдку або час ад часу. [Ціток:] — Поўнае сяло казакоў, а ён сабе ўлез у снапы і пакурвае. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памардава́цца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выбіцца з сіл, знясіліцца — пра ўсіх, многіх.

2. Разм. Памучыцца, папакутаваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памасі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што і без дап.

Масіраваць ​1 некаторы час. Чарэнда расшпіліў каўнер кіцеля і.. памасіраваў пальцамі на шыі скуру. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памі́ргваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Міргаць час ад часу. Даўно няголеныя шчокі .. [Скуратовіча] абвіслі і вочы паміргвалі. Чорны. Злёгку паміргвае свечка і, здаецца, трохі патрэсквае. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памо́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да памолу, прызначаны для памолу (у 1 знач.). Памольны збор. □ Паліна на нейкі час спынілася ля памольнай машыны. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)