Ку́ндля ’дурань, балван’, параўн. літ. kundulis ’хто захутаны’ (Сл. паўн.-зах., 2, 571). Насуперак аўтарам слоўніка бел. і літ. словы не маюць нічога агульнага. Бел. кундля < польск. kundel ’дварняк, дурань, балван’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́нтах ’дзіця, якое злуецца, кіпіць’ (ТС). Відаць, генетычна звязана з пе́ня 1 (гл.) і з польск. pienia ’суцяга, зваднік’, pieniacz, pieniaka ’той, хто любіць судзіцца, цягацца па судах’. Экспрэсіўны суф. ‑max.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пляву́ха ’поўха’ (Нас., Бяльк.), пляву́шыць ’біць у вуха’ (Юрч. Вытв.), пляву́шыньня ’біццё ў вуха’, пляву́шынынік ’той, хто пагражае ўдарыць у вуха’ (Юрч. СНЛ). Да апляву́ха (гл.). Параўн. таксама плю́ха 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Піта́цельны, у спалучэннях: пітацельпэ, пітацельно горла, піпюцельное, штапельная горла ’стрававод’ (ваўк., нясвіж., рагач., лун., ЛА, 1). З рус. питательный ’(горла) якое насычае’ < питатель ’той, хто дае ежу, насычае’. Да нітавацца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сіне́льнік ‘хто фарбуе або робіць набойкі’ (Нас., Гарэц., Касп., Бяльк.), сіне́льня ‘месца, дзе фарбуюць тканіны, фарбоўня’ (Нас., Бяльк., Байк. і Некр.). Да сіні (гл.), відаць, як найбольш распаўсюджаны колер пры фарбоўцы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тупілі́чыць ‘рэзаць’ (Юрч.). Экспрэсіўнае кантамінаванае ўтварэнне, гл. тупы, пілікаць. Сюды ж тупілі́чыцца ‘рэзаць, выразацца’, тупілі́чыньнік ‘той, хто рэжа няўмела або тупой прыладай’ (Юрч. СНЛ), тупілі́чанне ‘няўмелае рэзанне тупой прыладай’ (Юрч. Вытв.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
багабо́рац, ‑рца, м.
Кніжн. Той, хто змагаецца супраць бога і рэлігійных догматаў. Мы — першыя ў свеце Разведчыкі будучыні, Наватары, багаборцы, Шчасця людскога Нястомныя творцы. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
арыштава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад арыштаваць.
2. у знач. наз. арыштава́ны, ‑ага, м.; арыштава́ная, ‑ай, ж. Той (тая), хто знаходзіцца пад арыштам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выве́дчык, ‑а, м.
Разм. Той, хто выведвае што‑н., тайна наглядае, сочыць за кім‑, чым‑н.; разведчык. Ляжыць пад рослым жытам Выведчык у яры. Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апа́льшчык, ‑а, м.
Той, хто паліць печы ў службовым памяшканні або працуе ў кацельнай. Апальшчык у калідоры грукнуў дровамі аб жалезны ліст ля печкі. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)