злі́тны, -ая, -ае.

1. Які зліўся, злучыўся ў адно; суцэльны.

З. тлум.

2. Пра напісанне слоў: не асобны, не праз злучок.

Злітнае напісанне прыслоўяў.

|| наз. злі́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змярцве́лы, -ая, -ае.

1. Які страціў адчувальнасць, стаў мёртвым (пра клеткі, тканкі і пад.).

Змярцвелыя тканкі.

|| наз. змярцве́ласць, -і, ж.

2. перан. Нерухомы, застылы, пазбаўлены жыцця.

З. твар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зямля́цтва, -а, н.

1. Прыналежнасць па нараджэнні, жыхарстве да адной мясцовасці (пра некалькі асоб).

2. Аб’яднанне ўраджэнцаў адной мясцовасці, краіны ў другой мясцовасці, краіне.

|| прым. зямля́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абве́трыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.

Зрабіць грубым, шурпатым (пра скуру на твары, руках).

А. твар.

Мне абветрыла (безас.) губы.

Абветраныя рукі.

|| незак. абве́трываць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абле́таваць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -туе; -таваны; зак.

1. Астацца з зімы на лета.

Сена ў стозе аблетавала.

2. Праляжаўшы лета, высахнуць (пра дровы і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абмярцве́лы, -ая, -ае.

1. Які страціў адчувальнасць, зрабіўся нежывым (пра клеткі, тканкі, часткі цела).

Абмярцвелыя ногі.

2. перан. Нерухомы, застылы.

А. ад страху твар.

|| наз. абмярцве́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

або́ра¹, -ы, мн. -ы, або́р, ж. (уст.) Тонкія вяровачкі ў лапцях, якімі абмотваюцца анучы.

Развязаліся аборы.

Аборай хлеб кроіць (разм.) — пра некультурнага, нязграбнага чалавека.

|| прым. або́рачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

до́ма, прысл.

У сваёй хаце, кватэры, там, дзе жывеш.

Пасля работы ён заўсёды д.

Не ўсе дома ў каго (разм.) — пра дзівака, дурнаватага чалавека.

Як дома — вольна, свабодна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

не́сці², 1 і 2 ас. не ўжыв., нясе́; не́сла і нясла́; незак., што.

Пра птушак: класці яйкі.

|| зак. зне́сці, знясе́; зне́сла і знясла́; зне́сены.

|| наз. нясе́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нязна́йка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМа́йцы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -на́ек (разм.).

Пра чалавека, які мала ведае або нічога не ведае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)