амялу́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн.так; ж.

Невялікая лясная птушка атрада вераб’іных са стракатым апярэннем і чубком на галаве. Толькі казытаў душу свіст ружовых амялушак, якія абляпілі голле маладой рабіны. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кады́к, ‑а, м.

Выпнутая храстковая частка гартані ў мужчын. Твар .. быў як набрынялы, і кадык выпіраў з расшпіленага мундзірнага каўняра. Чорны. Каўнер кашулі балюча ўрэзаўся ў востры кадык, так, што перахапіла дыханне. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лёсткі, так; адз. лёстка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Разм. Ліслівыя словы, усхваленні. П’юць за здароўе, па парадку, усіх прысутных за сталом, а графу лёсткі сцелюць гладка і славяць чуць не каралём. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зару́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

Разм. Магчымасць атрымаць дапамогу, садзеянне; падтрымка, апека. — Ды гэта так! — Міхал уздыхае: — Але заручкі ён не мае. Яго паны не падтрымаюць, Бо на прымеце іншых маюць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заспа́цца, ‑сплюся, ‑спішся, ‑спіцца; зак.

Разм. Праспаць залішне доўга. Роза заспалася і прачнулася тады, калі на дварэ ўжо было зусім светла. Лынькоў. — Юра, Юрачка, уставай! Што ж гэта сёння ты так заспаўся? Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

застарэ́ць, ‑эе; зак.

Разм.

1. Укараніцца, стаць непапраўным. Хвароба застарэла.

2. Стаць неадпаведным сучасным патрабаванням, нормам; устарэць. Трэба аджывіць школу, бо спосабы .. заняткаў [Лабановіча] так застарэлі, што напэўна перасталі быць цікавымі для дзяцей. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зату́заць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Замучыць, стаміць (каня), чэста тузаючы лейцамі. // Тузаючы, замарыць. Сябрукі, адбіраючы жорава, затузалі хлопца так, што ён самлеў. Брыль.

зату́заць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць тузаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зачастава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

Разм.

1. Стаміць, надакучыць, старанна частуючы.

2. і чаго. Пакаштаваць, паспрабаваць. — Добры дзень! [Дзед:] — Здароў, Рыгорка! — Усё ходзіш? — Так. Хаджу. — Зачастуй маёй махоркі, Пэўна, ёю дагаджу... Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мыча́ць, мычу, мычыш, мычыць; незак.

Тое, што і мыкаць. Маша сасніла, што праспала статак, што пад акном мычыць Лыска — кліча гаспадыню. Шамякін. [Сяргей:] — Вусаты так набраўся, што і гаварыць не можа, толькі мычыць. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарэ́зны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і гарэзлівы. Вясёлыя і гарэзныя птушкі ўсё часцей распачынаюць між сабою шумныя заўзятыя бойкі. В. Вольскі. Гарэзныя агеньчыкі, якія так любіла Валя, замільгалі ў блакітных вачах Гусаковіча. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)