фуга́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да фугаса. Снарады фугаснага дзеяння.

2. Які дзейнічае сілай газаў, што ўтвараюцца пры выбуху. Фугасная бомба. Фугасны снарад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

футшто́к, ‑а, м.

Рэйка з дзяленнямі для вымярэння ўзроўню вады ў моры, рацэ або возеры. // Мерны шост, пры дапамозе якога вымяраюць з суднаў невялікія глыбіні.

[Англ. foot — фут і ням. Stock — палка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлю́пат, ‑у, М ‑наце, м.

Разм. Гукі, якія ўтвараюцца пры пераліванні, чвяканні або хлюпанні вады. Нарэшце [селянін] нешта ўлавіў... Хлюпат конскіх ног па тонкай грэблі. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хронаметры́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які выконваецца пры дапамозе хранометра. // Прызначаны для запісу паказанняў хранометра. Хронаметрычны журнал.

2. Такі, як у хранометра. Хронаметрычная дакладнасць у рабоце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чанавы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да чана. Чанавы пасол рыбы. // Заняты работай пры чанах. Чанавы рабочы. // у знач. наз. чанавы́, ‑ога, м. Чанавы рабочы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шага́ючы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які перасоўваецца пры дапамозе пачарговай перастаноўкі апорных частак у напрамку руху (пра машыны, механізмы). Шагаючы экскаватар. Шагаючы пад’ёмны кран. Шагаючы дамкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экстэрна́т, ‑у, М ‑наце, м.

1. Самастойнае праходжанне курса навучання са здачай экзаменаў пры якой‑н. навучальнай установе.

2. Уст. Пасада экстэрна (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адчы́нены

1. откры́тый; отво́ренный;

2. отку́поренный;

3. см. адкры́ты 1;

1-3 см. адчыні́ць;

дзень ~неных дзвярэ́й — день откры́тых двере́й;

пры ~неных дзвяра́х — при откры́тых дверя́х;

лама́цца (бі́цца, сту́каць) у ~неныя дзве́ры — ломи́ться в откры́тую дверь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

здаро́ўе, ‑я, н.

Стан арганізма, пры якім нармальна дзейнічаюць усе яго органы. Берагчы здароўе. Адбіцца на здароўі. Па стану здароўя. Курыць — здароўю шкодзіць. □ Гарцаваць на кані не дазвалялі [дзеду Астапу] ўжо гады і здароўе. Лынькоў. // Пра самаадчуванне, стан каго‑н. Смалістыя бары, верасовыя паляны і лясныя кветкі папаўняць новы горад водарам жыцця і сілы, прынясуць здароўе і радасць жыхарам беларускага нафтагорада. Грахоўскі.

•••

Добрага здароўя — а) пажаданне пры развітанні; б) прывітанне пры сустрэчы. — Добрага здароўя, добрай раніцы, — першымі адказалі Ахрэму жанкі. Кавалёў.

За ваша здароўе — пажаданне таму, за каго паднімаюць тост.

На (добрае) здароўе — адказ-пажаданне гаспадара таму, хто дзякуе за частаванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зы́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Звонкі, прарэзлівы, гучны. Прачнуўся Арцыховіч ад зычнага голасу днявальнага, які падаваў каманду на пад’ём. Алешка. Школа гаманіла, дрыжала ад зычных дзіцячых галасоў ужо месяцы тры. Ракітны.

2. Які ўтвараецца пры праходжанні моцнага струменю паветра праз перашкоду ў якім‑н. месцы моўнага апарату (пра гукі мовы). Зычны гук. / у знач. наз. зы́чны, ‑ага, м.; зы́чная, ‑ай, ж. Звонкія зычныя. Глухія зычныя. Цвёрдыя зычныя. Зацвярдзелыя зычныя.

•••

Альвеалярныя зычныя — зычныя гукі, пры вымаўленні якіх кончык языка дакранаецца да верхніх дзяснаў, напрыклад, беларускія «ж», «ш».

Санорныя зычныя — зычныя («р», «л», «м», «н»), пры вымаўленні якіх голас пераважае над шумам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)