ула́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які належыць каму‑, чаму‑н. як уласнасць. Уласная гаспадарка. Уласная аўтамашына. □ Жыў Нікадзім Варакса з Кіраю ў маленькім уласным доміку. Карпаў. // Які належыць каму‑н. разам з іншымі як члену якога‑н. калектыву, грамадства. Першымі сярод усходніх славян уласнае кнігадрукаванне атрымалі беларусы. Шакун. З таго часу, як [партызанскі] атрад пабудаваў свой уласны лагер, пры штабе стала працаваў трафейны радыёпрыёмнік. Брыль. // Звязаны сваяцкімі, прыязнымі і пад. адносінамі. [Ад’езд] радаваў — дома мяне чакала сустрэча з уласнымі дзецьмі, і крышачку засмучаў. Васілевіч. Яму хацелася падзяліцца з .. інжынерам некаторымі сваімі думкамі, якія хаваў .. [Шмульке] нават ад сваёй уласнай палавіны. Лынькоў.
2. Свой, асабісты. Крушынскаму ўспомніліся воўчыя сляды ў пяску побач з яго ўласнымі. Бядуля. Лёс майго карабля — гэта ўласны мой лёс; быць на вахце — вышэйшы мой гонар. А. Вольскі. Шчаслівы час, калі прыходзіць роздум І ты ва ўладзе толькі ўласных дум. Тармола. // Уласцівы каму‑н. Вельмі часта сваю ўласную філасофію аўтар пераносіць на персанажы свайго твора. Чорны. Верачка важна трымала Мікалая Пятровіча пад руку, ішла паволі, з пачуццём уласнай годнасці. Каршукоў. Вядзернікаў меў уласны погляд на рэчы. Радкевіч. // Які ідзе ад каго‑н. асабіста, які робіцца, ажыццяўляецца самім. [Сярго:] Азорыча я знаю асабіста: Калі ён там, дык не па ўласнай волі. Глебка. Спыніцца і моўчкі крыху пастаяць, Шчаслівым астацца за ўласную працу. Астрэйка. Лазебны — радыёаматар, і ў хаціне, дзе яны жывуць з камандзірам, стаіць прыёмнік яго ўласнай канструкцыі. Шамякін.
3. Літаральны, сапраўдны. Ва ўласным сэнсе слова.
4. Спец. Уласцівы толькі каму‑, чаму‑н., без дамешак, без пабочных дабавак. Уласная вага цела.
•••
Уласнае імя гл. імя.
Уласны карэспандэнт гл. карэспандэнт.
Варыцца ва ўласным саку гл. верыцца.
На ўласныя вочы бачыць гл. бачыць.
На ўласныя вушы чуць гл. чуць.
Стаяць на ўласных нагах гл. стаяць.
Уласнымі сіламі гл. сіла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
забяспе́чыць сов.
1. (предоставить средства для жизни) обеспе́чить; (доставить что-л. кому-л. — ещё) снабди́ть; (дать в достаточном количестве — ещё) удовлетвори́ть;
з. сваю́ сям’ю́ — обеспе́чить свою́ семью́;
з. заво́д па́лівам — обеспе́чить (снабди́ть, удовлетвори́ть) заво́д то́пливом;
2. (сделать возможным, реальным что-л.) обеспе́чить;
з. мір ва ўсім све́це — обеспе́чить мир во всём ми́ре
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адзе́цца сов.
1. в разн. знач. оде́ться;
а. ва ўсё чы́стае — оде́ться во всё чи́стое;
уся́ сям’я́ адзе́лася і абу́лася — вся семья́ оде́лась и обу́лась;
2. (кім, чым) оде́ться, наряди́ться;
3. (у што) перен. оде́ться, наряди́ться (во что и чем);
дрэ́вы адзе́ліся ў но́вую зялёную во́пратку — дере́вья оде́лись (наряди́лись) в но́вую зелёную оде́жду
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
насту́пны
1. прил. сле́дующий; после́дующий;
н. ну́мар газе́ты — сле́дующий но́мер газе́ты;
хто н.? — кто сле́дующий?;
~ныя чле́ны прапо́рцыі — после́дующие чле́ны пропо́рции;
пра гэ́та гавары́лі ва ўсіх ~ных выступле́ннях — об э́том говори́ли во всех после́дующих выступле́ниях;
2. прил. сле́дующий, нижесле́дующий;
я прапану́ю н. план — я предлага́ю сле́дующий (нижесле́дующий) план;
3. в знач. сущ. сле́дующий
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ди́во разг. дзі́ва, -ва ср.;
◊
ди́во ди́вное нар.-поэт. дзі́ва-дзі́ўнае;
ди́ву дава́ться дзіві́цца;
на ди́во на дзі́ва;
что за ди́во што за дзі́ва.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
исступле́ние ср. раз’ю́шанасць, -ці ж., непрыто́мнасць, -ці ж., шале́нства, -ва ср.;
в исступле́нии у раз’ю́шанасці (у шале́нстве);
прийти́ в исступле́ние раз’ю́шыцца, стаць раз’ю́шаным, ашале́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
подго́нка ж.
1. падго́нка, -кі ж.;
2. падго́нка, -кі ж., прыго́нка, -кі ж., прыла́дка, -кі ж., прыла́джванне, -ння ср., прыстро́йства, -ва ср.; см. подгоня́ть;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
общи́на ж.
1. ист. абшчы́на, -ны ж.;
2. (общество, организация) уст. супо́лка, -кі ж.; (товарищество) тавары́ства, -ва ср.;
религио́зная общи́на рэлігі́йная супо́лка (рэлігі́йнае тавары́ства);
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
заса́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Спосаб нечаканага нападу з укрыцця. Наладзіць засаду. □ Дзед Змітрок, які прыйшоў у атрад крыху пазней, спачатку не ўдзельнічаў у засадах. Шчарбатаў.
2. Скрытае месца, якое выкарыстоўваецца для нечаканага нападу на каго‑н., для назірання за кім‑н. Крокі і шолах даўно ўжо сціхлі, а хлопцы ўсё яшчэ ляжалі ў сваёй засадзе і не дыхалі. Маўр. Прылягла.. лісіца, высочваючы з засады здабычу. Лынькоў.
3. Атрад, войска, якія знаходзяцца ва ўкрыцці і гатовы да нападу. Выставіць засаду. Зняць засаду. □ Далёка наперад.. выкідваюцца моцныя групы — засады на шляхах адыходу партызан. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мяну́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
1. Назва, дадзеная чалавеку жартам, у насмешку або для канспірацыі. [Дзед:] — Марка — гэта імя таго чалавека, а Руды — вулічная мянушка, бо ён меў рудую бараду... Шуцько. Быдла, ёлупень, балбес, лапатнік, турак, фармазон — якія толькі мянушкі несыпаліся на галовы бедных семінарыстаў! С. Александровіч. Карніцкаму, які насіў мянушку Пчала, у той час было яшчэ далёка да трыццаці год. Паслядовіч.
2. Назва, дадзеная адной жывёле ў адрозненне ад іншых падобных. [Святлана:] — Тата, а як мы яго назавём? У звярынцы ж ва ўсіх звяроў ёсць мянушкі. Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)