расхрабры́цца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
Разм. Набрацца храбрасці; асмялець. А вось аднойчы, як Ваня расхрабрыўся і правёў дзяўчыну з суседняй вёскі, там палічылі, што ён больш не прускі жыхар, а іх. Сергіевіч. Выпіла і яна, Зося. І расхрабрылася. Пазірала-пазірала на Аўгена Лявонавіча і раптам запыталася: — Аўген Лявонавіч, а хто такая Фру-фру? Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
свіне́ц, ‑нцу, м.
1. Цяжкі мяккі легкаплаўкі метал сінявата-шэрага колеру. Здабыча свінцу. Сплаў свінцу з сурмой.
2. перан. Куля (кулі). Цягнуцца ўвысь курганы Бессмяротнасці Там, дзе свінец іх, адважных, прашыў. Калачынскі.
•••
Як (нібы, быццам) свінцом налітая (налітыя) — крайне ператомленая, натруджаная ад стомы, хваробы і пад. (аб адчуванні цяжару ў галаве, руках, нагах і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ско́рам, ‑у, м.
1. Скаромная (мясная або малочная) ежа. Старэчымі падслепаватымі вачыма .. [дзед] доўга і падазрона сочыць за гаршкамі, за нявесткай, за ўнучкамі. Гэтакія жарабіцы павырасталі, а яна гатова і ў пост іх карміць скорамам. Васілевіч. [Бацька:] — Можа б вы, дзеткі, пайшлі ды пагасцявалі ў дзеда. Там ёсць сякі-такі скорам. Сабаленка.
2. Тое, што і мясаед.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стра́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; незак., каго.
Прымушаць баяцца каго‑, чаго‑н., выклікаць страх у каго‑н. — О-ё-ёй! Дзедачы, не буду! — нарокам спужаўся Алесь, ведаючы, што Агей толькі страшыць. Крапіва. Саборы збуд[а]ваны хітра і з толкам: І ловяць, і страшаць, і глушаць цябе... Панчанка. Сціхлі грымоты сярдзітыя, Сэрца не страшыць іх водгулле. Трус.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
такты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да тактыкі (у 1 знач.). Тактычная задача. □ [Прыборны:] — Тактыка няправільная... Тактычная памылка. Нельга падрыўнікоў пасылаць адных. Іх трэба прыкрываць, абараняць... Шамякін. [Перагуд:] Днём ён [Караневіч] быў на тактычных занятках у першым батальёне. Крапіва. // Які звязаны з правядзеннем бою. Тактычная разведка.
2. Які мае адносіны да тактыкі (у 2 знач.). Тактычныя рознагалоссі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
та́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які каштуе мала, недарагі; проціл. дарагі. Танны матэрыял. □ Падарунак быў танны, але на другі ў .. [Алеся] не хапіла б і грошай. Броўка.
2. перан. Які не мае каштоўнасці, пусты. Танная слава. □ [Чорны:] — Калі ёсць праўда, дык будзе і цікавасць. Сапраўдная, а не тая, якую робяць літаратурныя цыркачы, з іх таннымі цыркавымі штучкамі. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тарфя́нік, ‑а і ‑у, м.
1. ‑у. Залежы торфу, тарфяное балота. Колькі пахадзіў Шаманскі па гэтых балотах... Усё меркаваў, каб як асушыць гектараў з паўтысячы тарфянікаў, дабрацца да іх залатога дна. Дуброўскі.
2. ‑у. Асушанае тарфяное балота. Праз пару год на асушаных тарфяніках .. зашугала збажына. «Беларусь».
3. ‑а. Спецыяліст па торфу або рабочы торфараспрацовак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тлу́стасць, ‑і, ж.
1. Тлушч. Седзячы кружком вакол агню, задуменна глядзелі на скваркі сала, пакручвалі іх і — каб не сцякала дарэмна шмат тлустасці — падстаўлялі акрайцы хлеба. Нікановіч. Апрача таго, тлустасць барсука вельмі памагае ад прастуды і ідзе для шмаравання ботаў, асабліва паляўнічых. Маўр.
2. Ступень утрымання тлушчу ў чым‑н. Тлустасць малака.
3. Укормленасць, сытасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
убарані́ць, ‑раню, ‑роніш, ‑роніць; зак., каго-што.
Разм. Абараніць каго‑, што‑н. ад нападу, замаху, варожых дзеянняў. Земляў чужых мы не хочам, Землі ўбаронім свае. Купала. // Засцерагчы ад небяспекі, шкоды і пад. Убараніць дзіця ад хваробы. □ Але няхай цябе ўбароніць Мой голас сэрца, дарагі! Колас. І можа толькі дружба ўбараніла іх абодвух ад смерці. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
утыліта́рны, ‑ая, ‑ае.
Заснаваны на імкненні да практычнага выкарыстання, прымянення чаго‑н.; практычны. Максім Багдановіч ставіць і вырашае праблему ідэйна-мастацкай вартасці паэтычных твораў і іх утылітарнай ролі для грамадства. Майхровіч. Замак меў чыста утылітарнае прызначэнне і быў месцам, дзе насельніцтва хавалася на перыяд ваеннай небяспекі. «Помнікі». // Які мае практычнае прымяненне; прыкладны. Утылітарныя веды.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)