убараніць, ‑раню, ‑роніш, ‑роніць; зак., каго-што.

Разм. Абараніць каго‑, што‑н. ад нападу, замаху, варожых дзеянняў. Земляў чужых мы не хочам, Землі ўбаронім свае. Купала. // Засцерагчы ад небяспекі, шкоды і пад. Убараніць дзіця ад хваробы. ▪ Але няхай цябе ўбароніць Мой голас сэрца, дарагі! Колас. І можа толькі дружба ўбараніла іх абодвух ад смерці. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)