жыццесцвярджа́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць жыццесцвярджальнага. Адной з асноўных мастацкіх асаблівасцей аповесці Хвядоса Шынклера «Сонца пад шпалы» з’яўляецца яе аптымізм, жыццесцвярджальнасць. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задзі́рлівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць задзірлівага. Кныш неяк адразу абмяк і стаяў, нібы вінаваты. У вачах яго не было ранейшай задзірлівасці. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звя́знасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць звязнага. Звязнасць думак.

2. Ступень счаплення часцінак глебы. Звязнасць глебы. // Ступень вязкасці вяжучага рэчыва. Звязнасць вапны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выкру́тлівасць, ‑і, ж.

Разм. Уласцівасць выкрутлівага. Дазвол ёсць, пляц ёсць — і .. [Бабейка] ўзяўся за справу з уласцівай яму энергіяй і выкрутлівасцю. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акры́ленасць, ‑і, ж.

Уласцівасць акрыленага. Кідалася ў вочы і яшчэ адна новая рыса ў вобліку Ладуцькі — яго нейкая акрыленасць, упэўненасць. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адда́насць, ‑і, ж., каму-чаму.

Уласцівасць адданага; адданыя адносіны да каго‑, чаго‑н. Пачуццё адданасць Савецкай радзіме. Бязмежная адданасць справе Леніна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абая́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць абаяльнага. Аднак, калі чалавек вельмі ўдачлівы па прыродзе, то і пад старасць не траціць пэўнай абаяльнасці. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асіраце́ласць, ‑і, ж.

Уласцівасць асірацелага. Ганна выцірала дзецям тварыкі фартухом і крыху плакала, нічога не кажучы пра сваю жаночую асірацеласць. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

басаві́тасць, ‑і, ж.

Уласцівасць басавітага. [Лабановіч] прыдаў басавітасці свайму голасу, пастукаў яшчэ раз і запытаў: — Церам-церамок. Хто ў цераме жыве? Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баязлі́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць, стан баязлівага. Страх і баязлівасць засвяціліся ў .. [Насціных] вачах. Чорны. І крохкая баязлівасць злёгку кранула Рыгорава пачуццё. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)