над... (а таксама над’..., нада...), прыстаўка.
I. Ужываецца пры ўтварэнні дзеясловаў і вытворных ад іх слоў са значэннямі:
1. Павелічэнне, пашырэнне прадмета да пэўнай мяжы, нормы, напрыклад: надбудаваць, надтачыць, надставіць, надвязаць, надклеіць, надшыць.
2. Няпоўны ахоп прадмета дзеяннем, няпоўнае дзеянне, напрыклад: надкапаць, надпіць, надламаць, надпілаваць.
II. Ужываецца пры ўтварэнні назоўнікаў і прыметнікаў са значэннем больш высокага становішча, напрыклад: надброўе, надгартанны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бульката́ць, ‑коча; незак.
1. Бурліць, бурна кіпець (пра вадкасць). Кіпіць, булькоча вада, старанна варочаючы скрылікі бульбы. Брыль. Стала ціха, ціха, і ў гэтую цішыню велічна, як з нябыту ў вечнасць, ліўся, шумеў, булькатаў горны паток. Быкаў.
2. безас. Ствараць глухія перарывістым гукі пры захворванні горла, грудзей. У горле чалавека нешта булькатала, і пры кожным выбуху ён капаў тварам зямлю. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напры́клад, пабочн.
Для прыкладу (ужываецца пры пералічэнні, пры паясненні слова ў сказе, для ілюстрацыі папярэдняга выказвання). На ўроках мовы праводзяцца розныя віды работ, напрыклад: дыктанты, сачыненні, ізлажэнні. □ [Ян:] — Кожны гаворыць тое, што яму хочацца, айцец Сцяпан. Я, напрыклад, не замінаю вам. Чарнышэвіч. [Паўлік:] — Усе могуць выказаць сваю думку. Але не гуртам, а па аднаму. Я, напрыклад, лічу, што прапанова Толі заслугоўвае ўвагі. Рунец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́ручні, ‑яў; адз. поручань, ‑чня, м.
1. Прут, брусок на трапах, пры дзвярах вагона і пад., за якія трымаюцца рукамі пры спуску, пад’ёме; парэнчы. Наташа схавалася ў пад’ездзе чужога дома і прытулілася да поручняў на лесвіцы. Гарбук.
2. Апора для рук у крэсле, калясцы і пад. [Андрыяну Цітавічу] нязвычна было ў сваім кабінеце сядзець з боку стала, не на сваім вышліфаваным крэсле з поручнямі. Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ціскі́, ‑оў; адз. няма.
1. Прыстасаванне з дзвюх пласцін, якія збліжаюцца пры дапамозе шрубы для заціску і ўтрымання прадмета пры апрацоўцы. Слясарныя ціскі. □ Дзяжурны электрык падпілоўваў ля акна, у цісках, нейкую металічную пласцінку. Шамякін.
2. перан. Пра двухбаковы ахоп войск праціўніка. Узяць у ціскі.
3. перан. Пра тое, што пазбаўляе свабоды дзеяння, ставіць у цяжкае, бязвыхаднае становішча. Ціскі капіталістычнай эксплуатацыі. Эканамічныя ціскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пры́высака ’высакавата’, пры́высакі ’высакаваты’ (Нас.). Да высо́кі (гл.) са значэннем непаўнаты, якая перадаецца прыстаўкай пры‑ (гл. пры).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адстрэ́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
Разм. Адарваць куляй, снарадам. Адстрэліць палец. □ Пры.. [Баніфацыю Скашынскім] была сястра.. Сястры гэтай ён, яшчэ будучы паручнікам, выпадкова адстрэліў нос. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
касу́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.
Разм. Тое, што і касавурыцца. У воласці Янук і Міхалка крыху касурыліся адзін на аднаго — вядома ж, пры дзяльбе. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́рда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Доўгая вяроўка, на якой ганяюць коней па кругу пры выездзе, абучэнні. На манежнай пляцоўцы ганялі на кордзе коней. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замы́сліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
Разм. Задумаць, надумаць. Антось наш дбалы, акуратны, А пры рабоце які здатны! Што ні замысліць, то ўсё зробіць. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)