паўгіна́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Увагнуцца — пра ўсё, многае ці пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўзыхо́дзіць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -дзіць; -дзім, -дзіце, -дзяць; зак.

Узысці — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўкру́чвацца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -аецца; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак.

Укруціцца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўкрыва́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Укрыцца — пра ўсіх, многіх ці пра ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўстава́ць¹, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -тае́; -таём, -таяце́, -таю́ць; зак.

Устаць — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўцяка́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.

Уцячы — пра ўсіх, многіх.

Палонныя паўцякалі з лагера.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўшчэ́млівацца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -аецца; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак.

Ушчаміцца — пра ўсіх, многіх ці пра ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пахава́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Схавацца — пра ўсіх, многіх ці пра ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перапа́даць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -ае; зак. (разм.).

Упасці адзін за адным — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выя́ўны, -ая, -ае (разм.).

1. Відавочны для ўсіх; бясспрэчны.

На твары быў в. смутак.

2. Выразны.

В. малюнак.

|| наз. выя́ўнасць, -і, ж.