чарвя́к, -а́, мн. -і́, -о́ў і чэ́рві, чарве́й, м.
1. Беспазваночны жывёльны арганізм з доўгім мяккім целам, без канечнасцей і ярка выражанай галавы.
2. перан. Пра нікчэмнага, агіднага чалавека (пагард.).
3. перан., чаго. Пра пачуццё або стан, які працяглы час турбуе, назаляе.
Яго мучыў ч. нуды.
4. Від шрубы для перадачы вярчэння ў некаторых механізмах (спец.).
○ Дажджавы чарвяк — чырвоны земляны чарвяк.
Раснічныя чэрві — клас плоскіх чарвей з целам, пакрытым раснічкамі.
Шаўкавічны чарвяк — вусень тутавага шаўкапрада.
◊
Замарыць чарвяка (разм.) — злёгку перакусіць, прагнаць голад.
|| памянш. чарвячо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м. (у 1—3 знач.).
|| прым. чарвяко́вы, -ая, -ае (да 1 знач.) і чарвя́чны, -ая, -ае (да 4 знач.; спец.).
Чарвячная перадача.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзве́рцы, ‑аў; адз. няма.
1. Памянш. да дзверы; невялікія дзверы. Настаўнік.. рашуча адкінуў клямку на дзверцах веспічак. Колас. [Рыгор і Сцяпан Раманавіч] ішлі па ярка асветленым калідоры, з двух бакоў якога былі дзверы і дзверцы. Арабей.
2. Створка, створкі, якімі закрываюць якую‑н. адтуліну. Пячныя дзверцы. Дзверцы топкі. □ [Ціхан] кінуў руль, адчыніў дзверцы і выскачыў з машыны, не паспеўшы заглушыць матор. Дуброўскі. У пячурцы трашчыць, палаючы, яловая лучына. Іскры прабіваюцца праз шчыліны у дзверцах, вылятаюць на хату. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Румя́ны 1 ’з румянцам на твары’, ’ярка-чырвоны, ружовы’, ’чырванаваты, з залаціста-карычневым адценнем (пра выпечку)’ (ТСБМ, Ласт., Сл. ПЗБ), румʼя́ны ’румяны, чырвоны’ (ТС), ст.-бел. румѧнъ ’тс’ (Альтбаўэр). Укр. румʼя́ний ’румяны’, рус. румя́ный ’тс’, польск. rumiany ’тс’, чэш. ruměný ’тс’, славен. rumèn ’жоўты, чырвоны’, серб.-харв. ру̀мен ’чырвоны’, балг. ру́мен ’тс’, макед. румен ’тс’, ст.-слав. роумѣнъ. Прасл. *ruměnъ < *rudměnъ < *ruda, *rudъ, *rudъjь (гл. руда, руды). Індаеўрапейскія адпаведнікі — літ. raumuõ, род. ‑eñs, Він. адз. л. raũmenį ’мышца’, лат. raũmins ’вэнджаныя мышачныя часткі’ (Фасмер, 3, 517; ESJSt, 13, 783 з літ-рай).
Румя́ны 2 ’ружовая ці чырвоная касметычная фарба для твару’ (ТСБМ). З рус. румяна ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
заслані́цца, ‑сланюся, ‑слонішся, ‑слоніцца; зак.
1. Засланіць сябе чым‑н. Засланіцца шчытом ад удару. Засланіцца рукой ад сонца.
2. Аказацца нябачным, заслоненым чым‑н. Адна жоўтая лапінка ўвесь час паказваецца праз лісце. Мільгне, на момант заслоніцца, а потым зноў ярка жаўцее, амаль свеціцца, як уначы агонь машыны. Кулакоўскі.
3. перан. Адысці на задні план. Раззбраенне польскага канвою, арышт Панаса, знікненне дзеда Талаша, жорсткая расправа палякаў у Вепрах — усё гэта адышло цяпер на другі план, засланілася ганусанскімі падзеямі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
го́ран, ‑рна, м.
1. Кавальская печ для награвання металу, забяспечаная мяхамі і паддувалам. У кузні было горача. Ярка палала вуголле. У горне ляжаў прадаўгаваты кавалак распаленага дабяла жалеза, ад яго з лёгкім трэскам разляталіся ў бакі блакітныя іскры. Курто. // Спецыяльная печ для абпальвання керамічных вырабаў.
2. перан.; чаго. Цяжкасці, выпрабаванне якія загартоўваюць, робяць стойкім каго‑, што‑н. Паэзія М. Танка.. вытрымала суровыя выпрабаванні, прайшла сапраўдную загартоўку ў горне жыцця. Шкраба.
3. Ніжняя частка доменнай печы, дзе згарае паліва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мігце́ць, ‑ціць; незак.
1. Ледзь свяціцца. У хаце чад, мігціць газніца. Лужанін. У адным акне мігцеў скупы агонь. Чарнышэвіч.
2. Свяціць няроўным бляскам. Праз некаторы час неба на ўсходзе пабялела і зоркі пачалі мігцець не так ярка. Ляўданскі.
3. Хутка праносіцца, мільгаць. Вятры тугія свішчуць ля кабіны, Мігцяць слупы, зігзагі паваротаў. Ставер.
4. перан. З’яўляцца на кароткі час і зноў знікаць. Мігцяць думкі. □ Мучыў боль па загінуўшым сыне, мігцела надзея хоць што-небудзь пачуць аб ім. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спіча́к, ‑а, м.
1. Верхняя завостраная частка чаго‑н. Абгніла абалонь, і толькі смаловы стрыжанок вострым спічаком кранаўся зямлі. Кірэйчык. Ярка-бронзавае сонца тырчала на спічаку яліны. Лобан.
2. Вузкая высокая надбудова пірамідальнай або канічнай формы на будынку; шпіль. Як толькі на аэрадроме прызямліўся самалёт і я ўбачыў спічак старой каплічкі, .. у мяне тарганулася сэрца. Скрыган.
3. Тое, што і спіца (у 3 знач.). Узняўся з лаўкі гаспадар, утыркнуў спічак у высокую лапцеву пяту і стаў. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ірдзе́ць, ірдзе́цца ’вылучацца сваім ярка-чырвоным колерам; чырванець’ (ТСБМ, Шат.), ірдзі́цца ’тс’ (Гарэц.), ірдзе́цца ’чырванець, гарэць чырванню; чырванець, наліваючыся кроўю (твар) ад злосці’ (Янк. II), ірдзі́ць ’злавацца’ (Мат. Маг.). Рус. рдеть, рде́ться ’чырванець’, укр. рди́тися ’гарачыцца’, чэш. rdíti se ’чырванець’, славен. rdeti ’тс’. Ст.-слав. рьдѣти сѧ ’чырванець’, ст.-рус. ръдѣтисѧ ’чырванець’, ’быць румяным, квітнеючым’, ’чырванець, саромецца’. Прасл. *rъděti узыходзіць да і.-е. кораня *reudh‑/*roudh‑ ’чырвоны’; параўн. лац. rubēre, ст.-в.-ням. irrotên ’чырванець’ (падрабязней агульны і.-е. фон гл. іржа 1). Гл. Покарны, 1, 872–873; Фасмер, 3, 453; КЭСРЯ, 386; Махэк₂, 510; Голуб-Копечны, 310; Бахіліна, История цветообозначений, 125–134, дзе шлях семантычнага развіцця ў рускай мове. З іншым вакалізмам гл. руда, руды, рыжы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
арэо́л, ‑у, м.
1. Круг ззяння, бляску вакол светлавой кропкі, распаленага прадмета. Арэол Месяца. □ А яскравае сонца са сваіх праменяў саткала бліскуча-залацісты арэол над Пасекамі. Чарот. // Ззянне, якое малюецца па абразах, карцінах рэлігійнага зместу і пад. вакол галавы або над галавой бога ці святога як сімвал боскасці, святасці; німб.
2. перан.; чаго або які. Атмасфера славы, пашаны і пад., якая акружае каго‑, што‑н. Арэол славы, прыгажосці.
3. Спец. Светлая палоса, якая ўтвараецца на фатаграфічным здымку вакол ярка асветленых бліскучых прадметаў або тых, што свецяцца.
[Ад лац. aureolus — пазалочаны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прытушы́ць, ‑тушу, ‑тушыш, ‑тушыць; зак., што.
1. Трохі збавіць, аслабіць (святло, агонь і пад.). Прытушыць лямпу. □ [Сухоцкі] звярнуў на прасёлак і, прытушыўшы фары, паехаў у бок Ядліны. Курто. // у перан. ужыв. Зоры прытушылі свой бляск, толькі самыя буйныя сям-там яшчэ ярка гарэлі на небасхіле. Быкаў.
2. Разм. Затушыць, загасіць. Бацька трохі пакурыў, потым прытушыў недакурак, паклаў на трухлявы пянёк — эканоміў курыва. Масарэнка.
3. перан. Аслабіць, стрымаць. — Але чаму яны засталіся? — каб неяк прытушыць Шарэйкаву гарачнасць, спытаў Зазыба. Чыгрынаў. — А мне не спадабалася! — усміхнуўся ён аднымі вачамі і тут жа прытушыў ўсмешку. Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)