Злы́дзень ’шкодны чалавек, ліхадзей’, ’нягоды, бяда’ (ТСБМ), злы́дня ’бядота’ (Бяльк.), злы́дні ’бядота, недахваткі’ (Нас.). Рус. злы́день, арх., валаг., паўн.-дзвін., омск., карэльск., тул., цвяр., арл., варонеж., кур. ’злы чалавек’, урал. ’махляр’, валаг. ’скнара’, алан., вяцк., перм., урал., сарат., варонеж., калуж., пск. ’гультай’, кур., арл., калуж., бранск., смал., варонеж., вяцк., перм. ’бядняк, жабрак’, злы́дни тамб. ’інтрыгі, свавольствы’, паўн., зах., паўд.-смал., арл., том., сіб.цяжкі час, беднасць’, укр. зли́день ’бядняк’, зли́дні ’нягоды, бяда’. Польск. złydnia ’бяда’ < укр. (Дарашэўскі, 10, 1172). Усх.-слав. спалучэнне злы дни ’цяжкія дні’. Параўн. пералік ’злых дзён’ у старых календарах (Трыфуновіч, Азбучник српских средњовековних књижевних појмова, 1974, 94–95), адкуль злыдні з далейшым граматычным пераафармленнем на адз. л. (злыдня, злыдзень) і семантычнай зменай: ’кепскі час’ > ’цяжкі час’ > ’ліха, бяда’ > ’чалавек, што церпіць бяду, ліха’ ці ’ліхадзей’. Гл. злы, дзень, параўн. добры дзень.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бла́га,

1. Прысл. да благі.

2. безас. у знач. вык. Пра дрэнныя, неспрыяльныя абставіны, акалічнасці. От прыехала [Галя] ў чужую вёску, і не так ужо тут блага. Ермаловіч.

3. безас. у знач. вык. Пра цяжкі фізічны або душэўны стан каго‑н. Чамусьці Валоку зрабілася блага — ён хіснуўся ад вады. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акру́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Свавольны, вельмі жорсткі (пра чалавека з норавам). Дзеялася тое за прыгонам. Быў у таго пана, акрутнага і злога пана Дастаеўскага, малады музыкі. Гарэцкі.

2. Цяжкі, безвыходны. Саўка папаў у акрутнае становішча... Ён зацяўся і ўпарта адмаўляў, што бачыўся з паўстанцамі і гаварыў з імі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пры́тарны, ‑ая, ‑ае.

1. Непрыемны ад празмернай канцэнтрацыі якіх‑н. якасцей (пра смак, пах і пад.). Смачны бульбяны водар перабівае цяжкі, прытарны пах каніны. С. Александровіч. Кругом было ціха. Пахла, здавалася, гуркамі, белапузымі гарбузамі, якія яшчэ спелі, махрыстым прытарным маркоўнікам... Ермаловіч.

2. перан. Празмерна, ненатуральна саладжавы. Прытарная ветлівасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гнету́щий

1. прич. які́ (што) ду́шыць, які́ (што) ці́сне, які́ (што) гняце́, які́ (што) му́чыць; які́ (што) прыгнята́е; см. гнести́;

2. прил. ця́жкі; (мрачный) пану́ры.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сма́глы1 ‘смуглы’ (ТС), сма́ґлы, смя́ґлы, шма́ґлы ‘перасохлы (пра губы)’, ‘загарэлы’ (беласт., Сл. ПЗБ). Укр. смаглі́й ‘смуглы чалавек’, сма́глий ‘цемнаватага колеру, загарэлы; даспяваючы’, рус.-ц.-слав. смаглыи ‘смуглы, цёмны’, польск. smagły ‘са скурай цёмнага колеру, загарэлы’, н.-луж. smagły ‘загарэлы’. Прасл. *smaglъ(jь), вытворнае ад прасл. *smagnoti, гл. смага1; Рачава, Studia Etym. Brun., 3, 326; Борысь, 561; Шустар-Шэўц, 1317.

Сма́глы2, сма́ґлы, шма́ґлы ‘сухарлявы, тонкі’, ‘сухі, пляскаты’, ‘схуднелы’ (Сл. ПЗБ), ‘тонкі, доўгі (пра дубец)’ (смарг., шчуч., Сл. ПЗБ). З польск. дыял. smagły ‘тонкі, гнуткі, стройны’, якое з польск. smagnąć ‘ударыць’; гл. Борысь, 561. Сма́глы, сма́ґлы ‘дужы, сільны, моцнага целаскладу’, ‘злы’, ‘вясёлы’ (ігн., ашм., Сл. ПЗБ), ‘цяжкі’ (ігн., Сл. ПЗБ), ‘нізкі і тоўсты’ (Федар. 4) пад уплывам літ. smagus ‘вясёлы, дужы, цяжкі’, з якім параўноўваюць аўтары Сл. ПЗБ (4, 497), гл. таксама Грынавяцкене, LKK, 30, 122.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паразумне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць разумным, разумнейшым. Непрыкметна ў дзетдоме перамяніліся яны [хлопцы], інакшымі сталі. Выраслі, узмужнелі, паразумнелі. Нядзведскі. // Стаць больш разважлівым; абдумацца. [Зося:] — Ты зверам робішся! У цябе душа, як у гада. Я думала, што ты паразумнееш, што ты будзеш магчы пераступіць часамі і высокі цяжкі парог, калі трэба. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перыпеты́і, ‑ый; адз. перыпетыя, ‑і, ж.

Рэзкія нечаканыя перамены, павароты ў чыім‑н. жыцці. Перыпетыі лёсу. // Пра вельмі складаны ход якіх‑н. падзей. Перыпетыі аператыўнай барацьбы. Сюжэтныя перыпетыі. □ Цяжкі.. канец жыццёвага шляху Вяля. Разброд у мужыцкім войску, згода пераможцаў з бітыя князем, нарэшце гордая самаізаляцыя важака — дзіўныя перыпетыі... У. Калеснік.

[Ад грэч. peripéteia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ва́жны1 (БРС). Да вага. Фасмер (1, 266) лічыць гэта слова запазычаннем з польскай мовы. Аднак бліжэй да ісціны, відаць, Шанскі, 1, В, 5, дзе ўказваецца на агульнаславянскі характар лексемы на падставе наяўнасці паўдн.-слав. паралеляў: балг. важен, макед. важен, серб.-харв. ва́жан, усе з тым жа значэннем. Гл. Праабражэнскі, 1, 61; Міклашыч, 374.

Ва́жны2цяжкі’ (Выг. дыс.). Да вага.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

баламу́тны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Неспакойны, здатны на розныя штукі. Андрэйчыкаў Хведар, трактарыст і надта баламутны хлопец, выпрасіў у Васіля казыркастую флоцкую фуражку — даўні падарунак яму ад марака, стрыечнага брата. М. Стральцоў.

2. Падманлівы, спакуслівы. [Ала] страляла ў кожнага баламутным зіркам і тут жа.. нявінна апускала павекі. Карпаў.

3. Галаваломны, цяжкі. Баламутная работа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)