за́маразкі, ‑аў; адз. замаразак, ‑зку, м.

Лёгкія марозы, звычайна ранішнія, увосень і вясной. Была другая палова кастрычніка, і раннія замаразкі высушылі гарадскія вуліцы. Шахавец. Пад раніцу ўжо браліся замаразкі, трава і лісце кустоў пакрываліся шараватым інеем. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

быльнёг, ‑нягу, м.

Тое, што і быльнік. На агароджы, на бадай што голых ужо вішнях, на прыдарожным быльнягу вісела павуцінне «бабінага лета». Шамякін. Там [на пустцы] нават трава людская не расце. Адзін сівец з быльнягом толькі раскашуюцца ўлетку. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пажо́ўклы, ‑ая, ‑ае.

Які зрабіўся жоўтым, набыў жоўтае адценне (звычайна ад часу, пры завяданні і пад.). Пажоўклая папера. Пажоўклая трава. □ З прыдарожных бяроз ціха асыпалася ў мурог пажоўклае лісце. Бажко. Бацька ляжаў схуднелы, з пажоўклым тварам. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпу́дрыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

Злёгку напудрыць. Прыпудрыць нос. // Злёгку засыпаць; прыцерушыць. А там [у лузе] трава — касцу па плечы, А там раса — буйней гароху, А там, як цёплы прысак з печы, Прыпудрыў лёгкі пыл дарогу. Гаўрусёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Після́к ’сухая трава’ (іўеў., Сцяшк. Сл.), пісся́к ’сівец, Nardus stricta L.’ (Расл. св.). Гл. пясю́к ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

балацяві́на, ‑ы, ж.

Разм. Нізкае забалочанае месца. На перасохлай балацявіне жаўцее не кранутая касой жорсткая трава. Навуменка. Дамба стаяла як помнік марнатраўству былога дырэктара лясгаса, якому прыйшло ў галаву праз балацявіну і рэчку пракласці зусім непатрэбную дарогу. Карамазаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́петраць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Высахшы, страціць свае якасці, колер і пад.; выветрыцца, засохнуць; схуднець. Пад гарачым, сонцам і ветрам выпетрала трава. □ — А худы які! — здзівіўся Іван, гледзячы на Міколу. — Чаго так выпетраў? Вобла, а не чалавек. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сеннічо́к, ‑чка, м.

Памянш. да сяннік. Адзін за адным пачыналі класціся людзі на сваіх шчупленькіх казённых сеннічках, умошчваючыся плячо ў плячо на цвёрдых і брудных нарах. Колас. — Тая трава [у садзе] на сеннічок запланавана, — як малой растлумачыў мне Раманюк. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Саба́чына ’грубае з тоўстым сцяблом сена, трава (якую не хоча есці жывёла’ (Нар. словатв.). Да сабакаj (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адквітне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Скончыць цвісці; адцвісці. Даўно адквітнелі каштаны І восень апала з дубоў. Прыходзька. // Пражыць маладыя гады, страціць свежасць; пастарэць. Часам сумна становіцца дужа, Што ўжо восень, завяла трава, І што ты адквітнела, як ружа. Смагаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)