бура́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
1. Двухгадовая агародная расліна сямейства лебядовых.
Палоць буракі.
2. Караняплоды гэтай расліны, якія выкарыстоўваюцца як корм, харч, сыравіна.
Убіраць буракі камбайнам.
○
Цукровыя буракі — сорт буракоў, з якіх вырабляюць цукар.
|| памянш. бурачо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.
|| прым. бура́чны, -ая, -ае і бурако́вы, -ая, -ае.
Бурачны колер (лілова-чырвоны). Бураковы сок.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Манпансье́ ’сорт фруктовых ледзянцоў’ (ТСБМ). З рус. монпансье́ ’тс’, якое з франц. назвы графства Montpensier (Фасмер, 2, 651; Крукоўскі, Уплыў, 79).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рабяні́ца (рабені́ца) ’сорт вялікіх груш’ (ТС). Ад рабы (пра словаўтваральны тып гл. Сцяцко, Афікс. наз., 110). У аснове матывацыі ляжыць афарбоўка груш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
крупча́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
Самы высокі сорт пшанічнай мукі, прыгатаванай з крупкі. Ужо цягнулі [паліцаі] са склада на машыну некалькі мяшкоў крупчаткі і цукру. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напалео́н, ‑а, м.
1. Аб рэакцыйным дыктатару. Мерыцца ў напалеоны. // Пра чалавека з надзвычай уладалюбівымі імкненнямі.
2. Від пірожнага, торта.
3. Марка каньяку.
4. Сорт яблыні.
[Ад уласн. імя.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
костре́ц
1. (сорт мяса) сцягня́к, род. сцегняка́ м.;
2. (крестец) крыж, род. кры́жа м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
амбре́
1. уст. (сорт духов) амбрэ́ нескл., ср.;
2. (неприятный запах) амбрэ́ нескл., ср.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
га́ванскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гавані, звязаны з ёй. Гаванскае аснашчэнне. Гаванскія рабочыя.
гава́нскі, ‑ая, ‑ае.
У выразах: гаванскі тытунь, гаванская цыгара — сорт тытуню, цыгар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
корд, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Моцныя кручаныя ніткі з баваўнянага або хімічнага валакна, якія скарыстоўваюцца для спецыяльных тэкстыльных вырабаў.
2. Сорт шарсцяной тканіны ў рубчык. Касцюм з корду.
[Фр. corde — вяроўка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
размары́н, ‑у, м.
1. Вечназялёная духмяная расліна сямейства губакветных, з лісця і галін якога здабываецца эфірны алей.
2. Зімовы сорт яблыні з араматнымі салодкімі пладамі. // Яйцападобны плод гэтай яблыні.
[Лац. rosmarinus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)