прамаўча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́; зак.

1. Не адказаць, ухіліцца ад адказу.

Дыпламатычна п.

2. Правесці які-н. час у маўчанні.

П. хвіліну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паклява́ць¹, -люю́, -люе́ш, -люе́; -лю́й; -лява́ны; зак., што.

1. Скляваць усё.

Птушкі паклявалі ўвесь корм.

2. Скляваць крыху.

Грыб крыху пакляваны.

3. Правесці некаторы час, клюючы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

проде́латьII сов.

1. (выполнить, совершить) прарабі́ць; (провести) праве́сці;

2. (показать что-л.) разг. зрабі́ць; паказа́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узо́рны, -ая, -ае.

1. гл. узор.

2. Які можа служыць прыкладам; дасканалы, паказальны.

У. парадак.

Узорная служба.

Узорна (прысл.) правесці сяўбу.

3. Тое, што і узорысты (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прамяша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Добра размяшаць.

П. вуголле ў печы.

2. Правесці які-н. час, мяшаючы што-н.

|| незак. праме́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паспрача́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. гл. спрачацца.

2. Уступіць у спрэчку, у спаборніцтва.

П. ў майстэрстве.

3. Правесці які-н. час у спрэчцы.

Яна любіць п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павазі́ць, -важу́, -во́зіш, -во́зіць; -во́жаны; зак., каго-што.

1. Правесці некаторы час, возячы каго-, што-н.

П. па горадзе.

2. Звесці, перавезці ўсё, многае.

П. усё сена.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забалбата́цца, ‑бачуся, ‑бочашся, ‑бочацца; зак.

Разм. Захапіцца балбатнёй, правесці многа часу ў балбатні. Забалбатаўся я з табой.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гры́фель, ‑я, м.

Палачка з аспіднага сланцу для пісання на грыфельнай дошцы. Правесці грыфелем па чорнай дошцы.

[Ням. Griffel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аблаві́ць, ‑лаўлю, ‑ловіш, ‑ловіць; зак., што.

Разм. Правесці лоўлю рыбы на пэўным месцы. Аблавіць возера. Аблавіць старыцу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)