пяро́¹, -á, мн. пёры і (з ліч. 2, 3, 4) пяры́, пёраў, н.

1. Рагавы стрыжань з пушыстымі адросткамі па баках, які вырастае на скуры птушак.

Страусавае п.

Гусінае п. (да паяўлення металічных пёраў² — прылада для пісання чарнілам).

2. Зялёны ліст цыбулі і часнаку (разм.).

|| памянш. пёрка, -а, мн. -і, -рак і -ркаў, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лепясні́к ’пухоўка, Typha L.’ (лях., Сл. паўн.-зах., Сцяшк. Сл.), польск. lepieznik, lepieżnik, lepiężnik, ст.-польск. lepias nik ’белакапытнік, Petasites Mill.’, рус. лёпёстліст расліны’, наўг., перм. ’акравак, кавалак тканіны’, лепесток ’пялёстак’. Фасмер (2, 483) услед за Покарным (678) разглядае лексему як пашырэнне асновы на -es (першаснае *lep‑es ) і роднаснае з lepet‑© Слаўскі (4, 166) дапускае магчымай асновай для ўтварэння: lepec/гъ, lepecha ’розныя назвы раслін ва ўсх. слав. мовах’, а таксама і !!!ерепъліст’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пе́ристый пе́рысты;

пе́ристый лист бот. пе́рысты ліст;

пе́ристые облака́ метеор. пе́рыстыя во́блакі (абло́кі);

пе́ристая па́льма бот. пе́рыстая па́льма.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

продли́ть сов. працягну́ць, прадо́ўжыць; (отсрочить) адтэрмінава́ць;

продли́ть заня́тия працягну́ць заня́ткі;

продли́ть больни́чный лист працягну́ць (прадо́ўжыць, адтэрмінава́ць) бальні́чны ліст;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надкле́іць, ‑клею, ‑клеіш, ‑клеіць; зак., што.

Зрабіць даўжэйшым, прыклеіўшы што‑н. да чаго‑н. Надклеіць ліст паперы. // Прыклеіць што‑н. да чаго‑н. Надклеіць палоску паперы да ліста.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лістагры́з ’назва жука-лістаеда’ (сен., КЭС), рус. пск., смал. листгрыз ’тс’, чэш. listohryz ’жук Seraptia’. Прасл. listohryzъ — словаскладанне на аснове listъ > ліст і gryzti > гры́зці (гл.) (Трубачоў, Эт. сл., 15, 145).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абхо́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, па якім абходзяць што‑н.; кружны (пра шлях). З поля дамоў Зося таксама праехала абходнаю пагоннаю сцежкаю, каб абмінуць Васілёву хату. Гартны. // перан. Не просты, звязаны з хітрыкамі, падманам (пра дзеянні, паводзіны каго‑н.). Хто ж будзе займацца тымі, якія ўсякімі абходнымі лісінымі сцежкамі ідуць у навуку? «ЛіМ».

2. Звязаны з абходам, акружэннем ворага. Абходны манеўр. Абходны марш. Абходная калона.

•••

Абходны ліст гл. ліст ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гармо́нік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Музычны інструмент, які складаецца з дзвюх дэк з клавіятурай, злучаных паміж сабой расцяжнымі мяхамі.

2. у знач. прысл. гармо́нікам, у гармо́нік. Густымі паралельнымі складкамі (пра паперу, скуру і пад.).

Злажыць ліст паперы гармонікам.

Гу́бны гармонік — музычны інструмент у форме прадаўгаватай скрыначкі з металічнымі язычкамі і адтулінамі для ўдзімання паветра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бюлетэ́нь, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Кароткае афіцыйнае паведамленне аб якой-н. важнай грамадскай падзеі, справе.

Б. з’езда.

2. Назва некаторых перыядычных выданняў, у якіх змяшчаюцца кароткія матэрыялы аб працы ўстаноў, грамадскіх арганізацый, вынікі даследаванняў і пад.

Б.

Музея Марка Шагала.

3. Лісток для галасавання.

Выбарчы б.

4. Бальнічны ліст аб часовай непрацаздольнасці па хваробе (разм.).

Узяць б.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абхо́дны, -ая, -ае.

1. Такі, па якім можна ісці ў абход; кружны.

А. шлях.

2. перан. Не просты, звязаны з хітрыкамі, падманам (пра дзеянні, паводзіны каго-н.).

Дзейнічаць абходнымі сцежкамі.

3. Звязаны з абходам, акружэннем ворага.

А. манеўр.

Абходны ліст (лісток) — дакумент, у якім адзначаецца, што няма матэрыяльнай запазычанасці ў тых, хто ідзе ў адпачынак ці звальняецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)