прыўзня́тасць, ‑і, ж.

Уласцівасць прыўзнятага; прыўзняты настрой, уздым. Ад усёй яго постаці павявала крыху ўрачыстасцю і святочнай прыўзнятасцю. Лынькоў. Уся прыўзнятасць Турсевіча раптам апала. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фа́брычка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Разм. Памянш.-ласк. да фабрыка; невялікая фабрыка. [Камерсант:] — Ад усёй фабрычкі засталіся ў нас адны ўспаміны. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыстэ́рнавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да цыстэрны, належыць ёй. Дубок браў гэтыя посцілкі.., каб прывязаць на цыстэрнавыя краны, калі адкруцяць на іх пробкі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шасцярэ́нька, ‑і, ДМ ‑ньцы; Р мн. ‑нек; ж.

Тое, што і шасцярня. Шасцярэнька прывода. □ Куды цікавей былі .. [Міколку] розныя цацкі: гайкі, каменьчыкі, шасцярэнькі чыгунныя. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

яхі́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Разм. Тое, што і яхідна ​1 (у 2 знач.). [Палатна:] — Уга... знайшлі ціхоню... Гэта не дзед, а яхіда чыстая. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даражэ́ць, ‑эе; незак.

Разм. Рабіцца даражэйшым, павышацца ў цане. — Вайна... — уздыхае пан Жамбінскі. — І дровы, і вугаль.. і нават няшчасная якая італьянская кісліца — усё даражэе. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

га́лька, ‑і, ДМ ‑льцы, ж., зб.

Дробныя адшліфаваныя вадой каменьчыкі. На ўсыпаны галькай бераг прыбеглі хлапчукі. Асіпенка. Імклівая хваля .. прагна аблізвала прыбярэжную гальку, пясок. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адмакрэ́ць, ‑эе; зак.

Праняцца вадой, зрабіцца мокрым. Сонца прыгравала з кожным днём усё мацней і мацней, адмакрэлі і пацямнелі лагчыны, першыя праталіны зачарнеліся на палях. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аса́, ‑ы; мн. восы, восаў; ж.

Перапончатакрылае з джалам насякомае. Залацістымі іголкамі прашывалі паветра навокал яго [ствала дрэва] імклівыя жоўтыя восы. Лынькоў.

•••

Асою лезці ў вочы гл. лезці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вінава́тасць, ‑і, ж.

Наяўнасць віны; удзел у злачынстве, праступку. Вінаватасць Наздрэйкаў у крадзяжы коней лічылася недаведзенай. Крапіва. Ва ўсіх было прыкрае адчуванне нейкай агульнай вінаватасці. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)