мяша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і ме́шаны; незак.

1. што і без дап. Размешваць, перамешваць што-н., пераварочваючы, боўтаючы чым-н.

М. кашу.

2. што з чым. Змешваць, злучаць што-н. з чым-н.

М. пясок з цэментам.

3. Замешваць корм для жывёлы.

4. перан., каго-што ў што. Уцягваць, умешваць, ублытваць у што-н. (разм.).

Не мяшай мяне ў гэту справу.

5. што і без дап. Пераворваць глебу (разм.).

|| зак. памяша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны іе́шаны (да 1 знач.) і змяша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і зме́шаны (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пи́ща ж.

1. е́жа, -жы ж.; (съестные припасы) харч, род. ха́рчу м.; (корм) корм, род. ко́рму м.; (кушанье) стра́ва, -вы ж.; яда́, род. яды́ ж.; (питание) харчава́нне, -ння ср.;

здоро́вая пи́ща здаро́вая е́жа;

лёгкая пи́ща лёгкая е́жа;

мясна́я пи́ща мясна́я е́жа, мясны́ харч;

пи́ща живо́тных корм жывёл;

горя́чая пи́ща гара́чая стра́ва;

пи́ща и питьё яда́ і піццё;

приго́дный для пи́щи прыго́дны для яды́;

употребля́ть в пи́щу е́сці, ужыва́ць як е́жу (для яды́);

2. (вещества, питающие организм) пажы́так, -тку м.;

пи́ща расте́ний пажы́так раслі́н;

3. перен. пажы́так, -тку м., пажы́ва, -вы ж.;

духо́вная пи́ща духо́ўны пажы́так;

пи́ща для ума́ пажы́так для ро́зуму;

дава́ть пи́щу чему́-л. перен. дава́ць пажы́ву чаму́е́будзь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ско́рам ‘тлустая скаромная ежа’ (Нас.; брасл., ашм., воран., кам., Сл. ПЗБ). Укр., рус. ско́ром, стараж.-рус. скоромъ ‘тлушч, масла’, ‘скаромная ежа’, рус.-ц.-слав. скрамъ ‘тлушч, маслістасць’, польск. skrom ‘тлушч, сала’, серб.-харв. скра̏ма ‘плеўка, футра, струп’, балг. скрам ‘слой тлушчу пад ежай’, макед. скрама ‘плёнка, пенка (на паверхні вадкасці)’. Прасл. *skormъ ‘тлушч’ таго ж паходжання, што і корм, карміць (гл.), ад і.-е. кораня *(s)ker‑ ‘рэзаць’, з ‑m‑ пашыральнікам, г. зн. ‘тое, што аддзіраецца, адразаецца, напрыклад, слой тлушчу, сала і г. д.’; гл. Фасмер, 3, 653; Брукнер, 496; Скок, 3, 269; БЕР, 6, 790; Пятлёва, Этимология–1974, 16; Мартынаў, Этимология–1968, 17. Іншыя версіі: параўнанне з лац. cremor ‘густы сок, які здабываецца з раслінных рэчываў’ (гл. Патабня ў Праабражэнскага, 2, 308), або з літ. šeŕti ‘карміць скаціну’, грэч. κορέυνΰμι ‘накормліваю’ і г. д. (Вальдэ-Гофман, 1, 204) — адхіляюцца па фанетычных прычынах. Параўн. корм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абро́к 1, ‑у, м.

Гіст. Натуральны або грашовы падатак, які спаганяўся памешчыкамі з прыгонных сялян; чынш. Збіраць аброк. □ Пранюхаў князь: мужыкі багацей сталі жыць, Маюць хлеб ды з бярозавым сокам. Загадаў аканомам сваім аблажыць Мужыкоў цяжэйшым аброкам. Танк.

абро́к 2, ‑у, м.

Корм для коней, звычайна авёс. Мужчыны павыпрагалі коней, далі ім аброку і таксама пайшлі да гурту. Сачанка. Не даўшы аброку, не бі кіем па боку. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узо́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які можа служыць прыкладам для іншых; дасканалы, паказальны. Узорны парадак. Узорная школа. □ — Дзякуй, дачка, за ўзорную службу, — па-бацькоўску павіншаваў .. [Кацю] генерал. Алешка. Куды ні зірні: на кухню, дзе рыхтуецца корм жывёле, у кароўнік, у цялятнік — усюды ўзорная чыстата і парадак. «Беларусь».

2. Разм. Тое, што і узорысты. Жалеза з узорным ліццём Абнесла тут ліпы і клёны. Калачынскі. Узорную лістоту ясеня суха трос вецер. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ячме́нь 1, ‑ю, м.

1. Адна- і шматгадовая травяністая расліна сямейства злакавых, зерне якой ідзе на прыгатаванне круп, мукі, соладу, на корм жывёле і пад. Жыта ўжо зжалі, а ячмень і пшаніца яшчэ амаль усюды стаялі некранутыя, чакалі вострых сярпоў. Мележ.

2. Зерне гэтай расліны. Млын меле, млын меле Ячмень гэты зорны, Аж ходарам ходзяць Грымучыя жорны. Танк.

ячме́нь 2, ‑ю, м.

Вострае гнойнае запаленне тлушчавых залоз павек. Ячмень на воку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мяша́ць, меша́ць, міша́ць, мыше́тэ ’размешваць, перамешваць’, ’злучаць разнароднае’, ’уцягваць, умешваць’, ’паўторна пераворваць’, ’баранаваць другі раз’, ’перашкаджаць’, ’замешваць, расчыняць цеста’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Нік. Очерки, Выг. дыс., Шат., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ, Жд. 1, ТС; полац., Хрэст. дыял.), мяша́ць свіння́м ’рыхтаваць корм для свіней’ (КЭС, лаг.), кам. мі́шань, мі́шанка, ме́шанькорм для свіней, кароў’ (ТСБМ, Нас., Касп., ТС, Шатал.), ме́шанка ’кармавая сумесь для жывёлы, птушак, рыбы’, ’змешаны пасеў кармавых раслін’ (ТСБМ, Шат., Шатал., Сл. ПЗБ, Нік. Очерки; паўн.-усх., КЭС), мешані́на ’сумесь разнароднага’, ’блытаніна’, ’адсутнасць яснасці’ (ТСБМ, Нас.; міёр., Нар. словатв.), шальч. ’поле, узаранае другі раз’ (Сл. ПЗБ), нясв. ме́шанка ’зводная сястра’ (там жа), мяша́нка ’тоўчаная бульба, пюрэ’ (Ян.), ’мешанка’ (Сл. ПЗБ), мяша́лка ’мешалка’ (шальч., Сл. ПЗБ; мін. сляпянск., КЭС). Укр. міша́ти, рус. меша́ть, меха́ть, польск. mieszać, н.-луж. měšaś, в.-луж. měšeć, ст.-чэш. miešeti, дыял. míšet těsto, славац. miešať, славен. mešáti, méšati, серб.-харв. mijèšati, ме́шати, макед. меша, балг. мешам, ст.-слав. съмѣшати. Прасл. měšati. Да мясі́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

запа́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак.

1. каго (што). Гарачынёй або парачы ў лазні давесці да знямогі (разм.).

2. каго (што). Стаміць шпаркай або працяглай яздой, хадой, цяжкай працай (разм.).

З. каня.

3. што. Апрацаваць парай або абліць варам, пакласці ў кіпень для чаго-н. (спец.).

З. дзежку.

4. што. Заліць варам, каб размякчыць, распарыць (пра сухі корм).

З. мякіну.

|| незак. запа́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. запа́рванне, -я, н. (да 3 знач.) і запа́рка, -і, ДМ -рцы, ж. (да 3 знач.).

|| прым. запа́рачны, -ая, -ае (да 3 знач.) і запа́рны, -ая, -ае (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кармі́ць, кармлю́, ко́рміш, ко́рміць; ко́рмлены; незак., каго (што).

1. чым і без дап. Даваць ежу, корм.

К. дзіця.

Пара к. карову.

2. Выкормліваць дзіця сваім малаком.

К. немаўля.

3. перан. Забяспечваць неабходным для пражыцця, утрымліваць.

К. сірот.

Карміць абяцанкамі — абяцаць зрабіць што-н., але не выканаць.

|| зак. накармі́ць, -кармлю́, -ко́рміш, -ко́рміць; -ко́рмлены (да 1 і 2 знач.), пакармі́ць, -кармлю́, -ко́рміш, -ко́рміць; -ко́рмлены (да 1 і 2 знач.), пракармі́ць, -кармлю́, -ко́рміш, -ко́рміць; -ко́рмлены (да 3 знач.); наз. прако́рм, -у, м. (да 3 знач.) і пракармле́нне, -я, н. (да 3 знач.).

|| наз. кармле́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

буракі́, ‑оў; адз. бурак, ‑а, м.

1. Двухгадовая агародная расліна сямейства лебядовых. Садзіць буракі. Палоць буракі. Сталовыя буракі. Кармавыя буракі.

2. Чырвоныя або белыя караняплоды гэтай расліны, якія выкарыстоўваюцца як корм, харч і сыравіна. Церабіць буракі. Рэзаць буракі.

3. Страва, прыгатаваная з караняплодаў або лісця гэтай расліны. Любіць Яўген, як і яго бацька, кіслую капусту, буракі. Баранавых. Танька кіслай стравы не ела, ні буракоў, ні капусты. Ермаловіч.

•••

Цукровыя буракі — сорт буракоў, з якіх атрымліваюць цукар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)