ігра́ць і граць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. што на чым і без дап. Выконваць (музычны твор, п’есу на сцэне, ролю і інш.).

І. на акардэоне.

І. ролю партызана.

2. на чым, у чым. Блішчаць, пералівацца рознымі колерамі, быць у руху, змяняцца (пра ўсмешку і пад.).

Усмешка іграе на твары.

3. Тое, што і гуляць (у 2 знач.).

І. у хакей.

4. перан. Быць у бадзёрым, узбуджаным стане (пра пачуцці, уяўленні і пад.).

Кроў іграе.

Іграць на нервах (разм., неадабр.) — гнявіць, нерваваць каго-н.

Іграць у адну дудку (разм., неадабр.) — быць заадно з кім-н.

|| зак. сыгра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; сы́граны (да 1 і 2 знач.).

|| наз. ігра́, -ы́, мн. ігры, іграў, ж. і ігра́нне, -я, н. (да 1 знач.).

І. на цымбалах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неII (отделяемая часть мест.) няма́; не;

не́ за что няма́ за што (не за што);

не с кем игра́ть няма́ з кім (не з кім) гуля́ць;

не́ у кого узна́ть няма́ ў каго́е́ ў кага) даве́дацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няго́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Якога нельга выкарыстаць; непрыгодны, дрэнны. Нягодны праект. □ [Маразюк:] — А будзе ж час, што і ты, Антось Іванавіч, саступіш некаму месца, як я табе саступіў. — Ты не саступіў! — злосна адказаў Антось. — Цябе зволілі, як нягоднага гаспадара. Чарнышэвіч.

2. Нізкі ў маральных адносінах; паганы, нядобры. Язэп спачатку слухаў Кацю прыхільна, але потым не сцярпеў: — Такія, што і нашым і вашым служаць, — самыя нягодныя людзі. Асіпенка. [Мартын:] — Няма ў цябе сэрца, Аўгіня... Ты нягодная і няшчырая. Колас. / у знач. наз. няго́дны, ‑ага, м.; няго́дная, ‑ай, ж. [Дзед:] — Ох, нягодная, не хоча з Веркай гуляць. Ну, мы ж ёй пакажам. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Журма́н ’хітрун’ (Сл. паўн.-зах.). Фіналь ‑ман фіксуецца яшчэ ў некаторых бел. прастамоўных і дыялектных словах: брэ́хман, ’брахун’, чу́хман ’хто чухаецца’, лысма́н ’лысы’, глушма́н ’глухі’, рыжма́н рыжы’, рэчма́н ’плытагон’ (Сцяцко, Афікс. наз., 54, 116, 160). Першы кампанент, магчыма, жур‑ (гл. журба1) прадстаўлены і ў такіх значэннях, як журлівы ’сумны’ і ’сварлівы’, журыць ’дакараць’. Не выключана і ўспрыняцце хітрай, не сапраўднай журбы ў таго, каго называюць журманам. Але найбольш верагодна сувязь з рус. калуж. журава́тьгуляць, гарэзаваць (пра хлопца з дзяўчынай)’, фанетычным варыянтам рус. дыял. жировать ’тс’ (параўн. жыр, жыраваць1; дзеяслоў фіксуецца ў Сл. паўн.-зах. у варыянце журува́ць, хоць і ў агульным значэнні ’харчавацца’), журавли́вый ’такі, што любіць пагуляць з дзяўчатамі’, жураво́й ’законнанароджаны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сві́гаць (сьві́гаць) ‘бліскаць, мігаць’ (Ласт.), свігну́ць (сьвігну́ць) ‘паказацца, бліснуць’ (Скарбы, Ласт.), сюды ж сьвігаві́ца ‘пробліск у хмары, маланка’ (Ласт.), відаць, і сві́га ‘мінога рачная’ (Скарбы). Магчыма, балтызм, параўн. літ. sviégti, sviégiu ‘кідаць, шпурляць; біць, стукаць’, лат. sviêžu ‘кідаю’. Назва міногі, хутчэй за ўсё, звязана з хуткімі рухамі і яркай афарбоўкай. Параўн. аднак укр. дыял. шви́гати ‘кідаць, шпурляць’, што, магчыма, сведчыць пра славянскі характар слова. Куркіна (Диал. структура, 126) са спасылкай на Пятлёву (ОЛА 1974, 125–129) супастаўляе беларускае сьві́гаць ‘бліскаць’ з славен. svígati ‘хутка рухацца, мільгаць’, рус. дыял. свигатьгуляць, шляцца’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл. *svigati, роднаснага літ. svaĩgti ‘ганяць, ездзіць туды-сюды; круціцца’, svíegti ‘паварочваць, кідаць, біць’ < і.-е. *su̯ei‑g‑ ‘згібаць, гнуцца, круціць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ко́сць, -і, мн. ко́сці, касце́й, ж.

1. Асобная састаўная частка шкілета хрыбетных жывёл і чалавека.

Ключычная к.

2. мн. Астанкі цела нябожчыка.

3. зб. Іклы, біўні некаторых жывёл, якія выкарыстоўваюцца для дробных вырабаў.

Слановая к.

Упрыгожанні з косці.

4. мн. Кубікі або пласцінкі з рознага матэрыялу для гульні.

Гуляць у косці.

5. якая. Пра сацыяльнае паходжанне.

Панская к.

Да касцей — вельмі моцна (прамокнуць, прамерзнуць і пад.).

Легчы касцьмі — загінуць.

Скура ды косці — пра вельмі худога чалавека.

|| памянш. ко́стачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1, 2, 4 і 5 знач.).

Перамываць костачкі каму — абгаворваць, пляткарыць.

Разабраць па костачках — вельмі падрабязна.

|| прым. касцявы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.), ко́сны, -ая, -ае (да 1 знач.) і касцяны́, -а́я, -о́е (да 3 знач.).

Касцявая тканка.

Косныя хваробы.

Касцяны гузік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разгуля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

1. Пачаўшы гуляць, захапіцца гульнёй, забавамі, развесяліцца. А дзіцё разгулялася. Яна падскоквала на каленях у маці, цягнулася да саламянага капелюша пажылога дзядзькі, .. шчабятала, нібы неўгамоннае птушаня. Корбан. // Аддацца нястрымнаму разгулу, п’янству. — А багацей гэты разгуляўся і стаў сябе перад раднёй паказваць, выхваляцца, што ён не да такіх рэстаранаў прывык. Ракітны.

2. Разм. Пагуляўшы некаторы час, напрактыкаваўшыся, пачаць гуляць лёгка і добра. Каманда разгулялася.

3. Даць сабе поўную волю; праявіць сябе ў поўную меру сваіх сіл, здольнасцей і жаданняў; разысціся. [Кажамяка:] Нават і не думай пра выган! Там вырасце такая трава, — будзе з касою дзе разгуляцца. Вазоў дваццаць сена! Гурскі. Раней .. мікалаеўцы секлі дровы, травілі сенажаці, як самі хацелі. Спрабавалі яны гаспадарыць у лесе і пры новым лесніку, але ў Міхала не вельмі разгуляешся. С. Александровіч. / Пра фантазію і пад. У збіўшыся на гэтую спакуслівую думку, камендант цяпер не расставаўся з ёю. Фантазія яго разгулялася. Якімовіч.

4. Дасягнуць у сваім праяўленні вялікай інтэнсіўнасці, сілы. Разгуляўся апетыт. Рэўматызм разгуляўся. □ Выцягнуць лодку назад аказалася яшчэ цяжэй, тым больш таму, што і ў студэнта разгуляліся нервы. Брыль. / Пра з’явы прыроды. На двары разгулялася лютаўская завіруха, засвістала за акном, забыла ў коміне. Шамякін.

5. Абл. Стаць ясным, сонечным пасля непагадзі. Разгулялася пагода. □ Неба разгулялася, і там-сям відаць былі нясмелыя, але выразныя агеньчыкі зорак. Значыць будзе пагода. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ска́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., што.

Агаляць, паказваць зубы (звычайна пра жывёлу). Сытыя коні то нагінаюцца раз-поразу да высокай травы, то гуляць вушы, скаляць зубы і паіўкваюць адзін па аднаго. Брыль. Падаляка качаргою падварушваў дровы ў печцы і скаліў зубы, крывячыся ад гарачыні. Пестрак.

•••

Скаліць (шчэрыць) зубы — смяяцца, рагатаць; насміхацца. Хлопцы пырснулі ад смеху. [Інструктар райкома:] — Ну, хопіць... Справа сур’ёзная, а вы зубы скаліце. Новікаў. Усе засмяяліся, а Рыгор зазлаваў: — Я сур’ёзна кажу, а ты зубы скаліш! Шашкоў. [Леснічыха:] Ат, што мне зубы з табой скаліць! Няма ў мяне часу на гэта. Козел. [Левановіч:] — Ну, ты, Фарафонаў, з мяне зубы не скаль. Я старэй за цябе... Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгу́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Павольна, не спяшаючы гуляць, хадзіць для адпачынку, забавы. — Глядзі ж ты, Матрона, не вельмі па вуліцах вечарамі разгульвай, — сказаў, прыпыніўшыся, Іван. Колас. Бачыцца Валянціне, быццам маці бяжыць з-за пагорка, махае рукою, здалёк крычыць, каб не разгульвала, не распявала тут на ўлонні, а брала кошык ды ў лес — па грыбы, ягады. Мыслівец. // Перамяшчацца свабодна, у любым напрамку. Цёмнарусы Кастусь, якому зараз, са студзеня месяца, ішоў дваццаць шосты год, мог спакойна разгульваць пад носам у самых спрытных жандараў. Якімовіч. / Пра з’явы прыроды. Па вуліцах горада разгульвалі вятры, прыносячы з сабою дзівосныя пахі квітнеючых садоў. Гурскі. // Свабодна дзейнічаць, займацца разгулам і разбоем. Петрусю давялося некалькі разоў выязджаць у начныя засады, дзе разгульвалі бандыты. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́ле, -я, мн. палі́ і (з ліч. 2, 3, 4) по́лі, палёў, н.

1. Бязлесная раўніна.

Гуляць па полі.

2. Засеяны або падрыхтаваны да пасеву ўчастак зямлі.

Кукурузнае п.

Рыхтаваць п. пад бульбу.

3. Вялікая роўная пляцоўка, спецыяльна абсталяваная, прызначаная для чаго-н.

Футбольнае п.

4. Работа, даследчая дзейнасць у прыродных умовах (спец.).

Геолагі летам у полі.

5. Прастора дзеяння якіх-н. сіл (спец.).

Магнітнае п.

Сілавое п.

6. перан., чаго і для чаго. Галіна, сфера дзейнасці, ніва.

Вялікае п. дзейнасці.

7. Асноўны колер, фон пад узорам.

Паркаль у белы гарошак на чырвоным полі.

8. звычайна мн. Чыстая палоса ўздоўж краю ліста ў кнізе, сшытку і пад.

Паметкі на палях сшытка.

9. звычайна мн. Шырокі бераг капелюша.

Капялюш з загнутымі палямі.

Поле бітвы (высок.) — месца, дзе адбываецца бой.

Поле зроку — прастора, якую бачыць вока.

|| прым. палявы́, -а́я, -о́е (да 1—5 знач.).

Палявыя далі.

П. ігрок.

Палявая практыка.

Выплаціць палявыя (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)