Віктары́на ’гульня ў адказы на пытанні з розных галін ведаў’ (БРС, КТС). Укр. віктори́на. Запазычана з рус. викторина ’тс’ < лац. victoria ’перамога’ з памяншальным суфіксам ‑in‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разгагу́лі: гу́лі‑разгагу́лі ’свавольная гульня’ (Юрч. СНЛ). Экспрэсіўнае рыфмаванае ўтварэнне на аснове слова гу́лі (гл. гуляць) і гукапераймання гагу, параўн. гугу́ ’гул, шум’ (Нас.), гуга́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абры́дзець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; пр. абрыдзеў, ‑дзела і абрыд, ‑ла, зак.
Надакучыць, апрыкраць; прыесціся. Ды так ужо казёл абрыдзеў сабаку сваім прыставаннем, што Жук аднойчы не стрываў ды хваць яго з будкі за бараду! Брыль. Лабановічу ўрэшце абрыдла гэта п’яная гульня і гэта гразь распушчанага языка. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падкідны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які падкідваецца ўверх. // Прызначаны для падкідвання чаго‑н. Падкідная дошка.
2. Уст. Які тайна падкідваецца. Падкідныя лісткі.
3. у знач. наз. падкідны́, ‑ога, м. Карцёжная гульня. Насупраць адной хаты.. [жандары] спыніліся, зайшлі ў яе. Там якраз чатыры хлопцы-кавалеры гулялі ў падкіднога. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ша́хматы, ‑мат; адз. няма.
1. Гульня на дошцы, раздзеленай на 64 светлыя і цёмныя клеткі (палі), паміж 16 белымі і 16 чорнымі фігурамі па ўстаноўленых для іх правілах хадоў. Бухгалтар Селівей і планавік Ігнат у шахматы гулялі. Корбан.
2. Набор фігур для такой гульні. Расстаўляць шахматы.
[Ад перс. šāh mat — цар памёр.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ку́ры ’гульня’: «Той, хто водзіць з завязанымі хусткай вачыма, ходзіць па хаце з распрасцёртымі рукамі і стараецца каго‑небудзь злавіць» (Нар. словатв.). Параўн. курмыш (гл.). Да кура (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пе́рсень ’пярсцёнак’ (Растарг.). З персцень (гл.). Аб пераходзе ‑сʼцʼ‑ у -с* — гл. ДАБМ, к. 163, камент., 654–656. Аналагічна перепік ’тс’ (Растарг.) і гульня “ў пе́рсня” (Маш., 232).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
біру́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.
1. Упрыгожанне, падвеска на ланцужку кішэннага гадзінніка, бранзалета і пад.
2. толькі мн. (біру́лькі, ‑нек). Гульня, якая заключаецца ў тым, каб з кучкі дробных прадметаў выбраць кручком адно за адным, не пасунуўшы пры гэтым астатніх.
•••
Гуляць у бірулькі гл. гуляць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гарадкі́, ‑оў; адз. гарадок, ‑дка, м.
Спартыўная гульня, у якой ігракі, падзяліўшыся на дзве групы, выбіваюць бітой з чужога горада (начэрчанага на зямлі квадрата) дурні, расстаўленыя ў форме розных фігур. Згуляць у гарадкі. // Драўляныя цыліндрычныя цуркі для гэтай гульні. Пад шум і гук размах рукі Збіваў здалёку гарадкі. Багдановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закулі́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які знаходзіцца або адбываецца за кулісамі. Андрэй пацягнуў Вольгу і Паддубнага за сабою, пацягнуў за сцэну, каб вывесці закулісным ходам. Пестрак.
2. перан. Скрыты, тайны. Закулісныя перагаворы. □ Тышкевіч цярпліва чакаў сваёй чаргі. Чамусьці было прыкра, што вядзецца нейкая закулісная гульня ў размеркаванне партфеляў. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)