адкульга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм.

1. Кульгаючы, адысці ўбок.

2. Пракульгаць пэўны тэрмін. Цэлы год адкульгаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

васемнаццацігадо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які працягваецца васемнаццаць год. Васемнаццацігадовы перыяд.

2. Узростам у васемнаццаць гадоў. Васемнаццацігадовы юнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адшука́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Знайсціся, аб’явіцца. Дзеці пражылі разам восем год. Потым адшукалася маці Чэрскай. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́слуга, ‑і, ДМ ‑слузе, ж.

Пэўны тэрмін знаходжання на службе. Падлічыць выслугу год для вызначэння пенсіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заміну́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які прайшоў непасрэдна перад толькі што мінулым. Замінулы тыдзень. Замінулы год. Замінулае лета.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакрасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак.

Тое, што і пакрасавацца. Толькі пяць год пакрасавала Гануля за Яўхімам. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасвяткава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак.

Святкаваць некаторы час. На Новы год пасвяткаваць У горад завітала елка. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ной — узмацняльная часціца: Ной гэты год у лесі ягад мнозазна! (стаўб., Сл. ЦРБ). Няясна, магчыма, ну і ’але ж’ > ну й > ной.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пракале́ташні ’колішні, даўні’ (стрэш., Наша слова, 2002 г., 16 кастр.). Да прак (гл.) і летагод’ (гл.), аналагічна да пракаветны ’даўні, спрадвечны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ракава́ць ’жыць на працягу года’ (Нас., ЛП). Ад рокгод’ па мадэлі век > векаваць. Сюды ж ракавы́ ’гадавы’ (Нас., Сл. рэг. лекс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)