Іш выклічнік ’бач’ (Бяльк.). З рус. ишь (першая фіксацыя ў Слоўніку Даля 1863 г.), якое ўзыходзіць да вишьвынік скарачэння з видишь ці, што менш верагодна, са ст.-рус. формы загаднага ладу вижь. Гл. Праабражэнскі, 1, 277; Фасмер, 2, 146; Шанскі, 2, I, 140.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ито́г

1. бухг. падраху́нак, -нку м.;

в ито́ге спу́таны ци́фры у падраху́нку пераблы́таны лі́чбы;

2. перен. (результат) вы́нік, -ку м.;

подводи́ть ито́г а) бухг. падво́дзіць падраху́нак; б) перен. падво́дзіць вы́нікі;

в ито́ге а) бухг. ра́зам; б) перен. у вы́ніку.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

На́гла ’смерць’ (эўфемізм) (брэсц., Нар. лекс.), ’згуба, смерць; бяда, гора’ (ТС), параўн. таксама: нагла яго ведае (Сцяц.). Вынік семантычнай кандэнсацыі ўстойлівага спалучэння; нагла(я) смерць ’раптоўная, неспадзяваная смерць’ > нагла ’тс’, параўн. суфіксальнае ўтварэнне нагельніца ’тс’ (гл.) і спалучэнне нага́льная смерць: нагальная смерць бацькі (Гартны), гл. нагальны, наглы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надгру́зачкі ’кавалачкі’:⇉разбʼиласʼа на надгрузачкʼи (Сцяшк. Сл.). Са спалучэння на+друзачкі ’на дробныя частачкі’, гл. друзачка; у выніку частага ўжывання з прыназоўнікам на адбылося яго нарашчэнне перад назоўнікам, з’яўленне ўстаўнога гвынік дээтымалагізацыі і пераразлажэння (над‑грузачкі), пры гэтым устаўны гук узнікае на месцы марфемнага шва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пастаўні́к ’загародка для жывёлы ў полі’ (зах., паўн.-зах., маг., ДАБМ, к. 232; Сцяшк.; стаўбц., Прышч. дыс.; паст., Сл. ПЗБ). Да паставіць (жывёлу, скаціну) у загарадзе < ста́віць (гл.). Аб суфіксе ‑нік гл. Сцяцко, Афікс. наз., 55. Значэнне ’паша’ (бяроз., Сл. Брэс.) — вынік пераносу значэння па сумежнасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пехато́й, пехато́ю, пехото́ю, пехато́м, пехо́том, пехото́м ’пешшу, сваімі нагамі’ (ТСБМ, Др.-Падб., Касп., ТС, Сл. ПЗБ; жытк., Мат. Гом.; ЛА, 5). Укр. піхотою, рус. пехото́ю, польск. piechotą, piechotką ’тс’. Прыслоўе — былы назоўнік у Тв. скл. Да пяхота (гл.). Формы на ‑томвынік кантамінацыі лексем пехата́ і пяшком.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прасця́г ’свабодны, вялікі прастор’ (ТСБМ, Гарэц.). Нульсуфіксальнае ўтварэнне ад прасцяга́ць ’прасціраць, распаўсюджваць’ (Стан.); да цягці (гл.) або да сцяг ’група прадметаў, размешчаных у рад’: сцяг гаравы ’горны хрыбет’ (гл.). Тады першаснае значэнне ’перспектыва’. Укр. простягти́ ’прасцерці, распаўсюдзіць’ разглядаецца як вынік кантамінацыі протягти́ і розтягти́ (ЕСУМ, 4, 607).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́жма, мн. л. пры́жмы ’паплёт (у страсе паверх саломы)’ (слаўг., чэрык., ЛА, 4). Прыставачна-суфіксальнае ўтварэнне ад слаба зафіксаванага (вынік выціскання групай з коранем ціс(н)‑) жаць, жму ’ціснуць’ (гл.) < прасл. *žęti, *žьmǫ. Параўн. рус. разан., калуж., арханг. прижи́м ’тонкая жэрдка, якой прыціскаюць, замацоўваюць саламяную страху’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

канчатко́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які не будзе больш пераглядацца, змяняцца; беспаваротны. Канчатковае рашэнне. Канчатковы вывад. □ Канчатковай канструкцыі касмічнай ракеты яшчэ не было. Гамолка. // Які з’яўляецца завяршэннем або ажыццяўленнем чаго‑н. Канчатковая мэта. Канчатковы вынік. □ Выканаў тут ён [Гукай] акон свой Апошні, часовы — заўтра адгэтуль ён пойдзе На штурм канчатковы. Куляшоў. Вечар і ноч прайшлі ў канчатковай падрыхтоўцы абароны. Брыль.

2. Даведзены да канца, поўны. Канчатковая перамога. □ Шчаслівая немка давяла свядомасць гэтых двух чалавек да канчатковай яснасці, быццам толькі цяпер іх вочы да канца раскрыліся на тое, што адбылося за ўсе гэтыя дні. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лагі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да логікі (у 1 знач.). Лагічныя катэгорыі. Лагічны метад.

2. Заснаваны на законах логікі; які адпавядае законам логікі. Лагічнае мышленне. □ Было нешта падобнае на праўду ў падасланым лісце. Аб гэтым гаварылі лагічныя довады, з якімі нельга было не пагадзіцца. Лынькоў. // Выяўлены, устаноўлены з дапамогай законаў логікі. Лагічная памылка.

3. Абумоўлены самім характарам, унутранай заканамернасцю чаго‑н.; непазбежны, заканамерны. Само сабою, як лагічны вынік, як завяршэнне ўсіх думак і разважанняў, узнікла адно простае і шчырае пытанне. Кулакоўскі.

4. Паслядоўны, разумны. Быць лагічным. Лагічны ўчынак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)