ураджэ́нец, ‑нца, м.

Чалавек, які нарадзіўся ў якой‑н. мясцовасці, родам з якой‑н. краіны, горада і пад. Мікалай Міхайлавіч быў ураджэнцам Заходняй Беларусі, першыя гады яго маленства прайшлі пры панскім падняволлі. Хадкевіч. — Вы, напэўна, мясцовы ўраджэнец? — пытаюся я [у Высоцкага]. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хол, ‑а, м.

Вялікі нежылы пакой, звычайна ў гасцініцах, санаторыях; зала. Я сядзеў у холе гасцініцы «Анфа» ў глыбокім скураным крэсле каля бліскучага круглага стала. В. Вольскі. Да ліфта трэба было прабегчы цераз нізкі, прасторны, вылажаны жоўтым бліскучым паркетам хол. Скрыган.

[Англ. hall.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чвя́канне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. чвякаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Зрэдку чулася невыразнае мармытанне, соннае чвяканне губамі. Крапіва. Здалёку пачулася нейкае няроўнае чвяканне, быццам нехта цяжкі і нязграбны прабіраецца па багністай і гразкай глебе. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дужэ́ць, э́ю, ‑э́еш, ‑э́е і дужа́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; незак.

Разм. Станавіцца дужэйшым, набірацца сіл; мацнець, узмацняцца. Хлопчык любы, дужэй і гадуйся спакойна. Зарыцкі. І рукі дужэлі, і кола штурхала было паслухмяна марацкім рукам. А. Вольскі. Гул набліжаецца, дужае, аж угінаецца зямля. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жыро́ўка 1, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Тое, што і жыраванне. [Бабёр] вынырнуў з хаткі, паплаваў некаторы час каля жылля.. і цяпер паплыў у канал на начную жыроўку. В. Вольскі.

жыро́ўка 2, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

Тое, што і жыразагад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жытны́, ‑ая, ‑ое.

1. Тое, што і жытні. Жытная салома.

2. у знач. наз. жытно́е, ‑ога, н. Жытняе поле. Не ўпершыню сёння наша жытное За небакрай разлілося... Шэпча, трывожыцца, нібы жывое, Перада мною калоссе. М. Арочка. Палявая сцяжына ў жытное вядзе. А. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карту́з, ‑а, м.

Мужчынскі галаўны ўбор з аколышкам і цвёрдым казырком. На ім [Вінцуку] белая вышываная кашуля і чорны пінжак. На галаве новы картуз. В. Вольскі. Дзед дастаў з гары парыжэлыя ад часу боты, адшукаў нейкі старамодны картуз і прыняў паўваенны выгляд. Шчарбатаў.

[Гал. kardoes.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пахму́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Непагодлівы, змрочны, хмарны. Пахмурнае надвор’е. □ Халаднаваты, пахмурны ранак. Неба шэрае, паветра вільготнае. В. Вольскі. Ноч была цёмная, пахмурная. Асіпенка.

2. перан. Змрочны, невясёлы. Усюды заўважалі мы пахмурны настрой у людзей. Лынькоў. Дзён праз колькі новенькая [настаўніца] стала пахмурная. Янкоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эшафо́т, ‑а, М ‑фоце, м.

Памост для пакарання смерцю; плаха. Смела, высока ўзняўшы галаву, узыходзіць Кастусь Каліноўскі на эшафот. В. Вольскі. / у перан. ужыв. А тут бясстрашна маладосць нясе ў пятлю свае гады, вясну і цвет надзей кладзе на шлісельбургскі эшафот. Вялюгін.

[Фр. échafaud.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вера́нда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Адкрытая або зашклёная тэраса ўздоўж сцяны дома. Для сталоўкі была пастаўлена спецыяльная хата, накрытая чарапіцаю, з двума прыгожымі ганкамі і прасторнымі верандамі. Колас. З хола я прайшоў на адкрытую веранду, каб паглядзець на горад і на акіян. В. Вольскі.

[Англ. vernda.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)