Вяршня́к ’верхні касяк акна’ (Касп.); ’верхняя частка дрэў’ (КТС), рус. том. вершня́к ’верхні касяк акна, дзвярэй’, славен. vŕšnjak ’верхні камень вадзянога млына’. Узнікла ў выніку субстантывацыі прыметніка vьrx‑ьnь пры дапамозе суф. ‑ʼakъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крыса́1 ’лента для касы’ (Чуд.). Гл. крысо.

Крыса́2верхняя частка збанка’ (Жыв. сл., Нар. словатв., ТС, Мат. Гом.). Гл. крысо.

Крыса́3 ’пала адзення’ (Нар. сл., Янк. II, Шат.). Гл. крысо.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каўне́р, ‑няра, м.

Верхняя, часцей прышыўная частка адзення, якая прылягае да шыі. Вышыты каўнер. Каракулевы каўнер. Паставіць каўнер. □ Шэрае летняе паліто .. [Зараніка] стала плямістым, капялюш намок, і з абвіслых палёў сцякала за каўнер вада. Хадкевіч. Каўнер ціснуў горла, замінаў гаварыць. Мележ.

•••

Браць (узяць) за каўнер гл. браць.

За каўнер не капае гл. капаць.

Закласці за каўнер гл. закласці.

[Ням. Kolner.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крыла́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Верхняя мужчынская адзежына ў выглядзе плашча з палярынай, якую насілі ў 19 і ў пачатку 20 стст. У дзверы ўлазіў маленечкі тоўсты чалавечак у чорнай — безумоўна, даваеннага пакрою — крылатцы. Мікуліч.

2. Плод некаторых раслін (клёна, ясеня і пад.) з тонкім крылом, якое дае плоду магчымасць ляцець у паветры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́ка, ‑а, н.

1. Верхняя частка скрынкі, пасудзіны, якой закрываюць гэту скрынку, пасудзіну; накрыўка. Века куфра, кубла. □ Алеся засмяялася і пайшла да скрыні, што стаяла паміж ложкам і грубкай, падняла века. Шамякін. Мёрзлыя камякі зямлі глуха падалі на сасновыя векі дамавін. Лынькоў.

2. Тое, што і павека. Векі самі зліпаліся, галава, як не свая, хілілася ўніз. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фраму́га, ‑і, ДМ ‑музе, ж.

Верхняя створка акна ці дзвярэй. Будаўнікі зашклілі апошнія фрамугі новага корпуса. «Беларусь». Я ходу ў зямлянку, яна побач была. А медзведзяня малое шусь між ног са мною разам. Матка як убачыла, што дзіцяці няма, — як ламане дзверы тыя! Яны ў шчэпкі, а я неяк падскочыў, ды праз фрамугу, што над галавою. Карамазаў.

[Польск. framuga.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Се́сла ‘матня ў штаноў’ (Бяльк.), ‘верхняя задняя частка штаноў’ (Янк. 2), ‘трохвугольная ўстаўка, клін (у штанах)’ (Ян.), усе́сла ‘прарэх у сподніках’ (маг., ЛА, 4), параўн. серб.-харв. чарнаг. sjesla ‘задняя частка штаноў, на якой сядзяць’, usjeslaверхняя частка штаноў (без калашын)’. Паводле Борыся (Etymologie, 262–263), познепраславянскі дыялектызм *sěslo < *sěd‑slo ‘задняя частка штаноў, на якой сядзяць’, што ад *sěsti (гл. сесці), *sédati або *sěděti (гл. сядзець). Формы з у‑ (u‑) другасныя, звязаныя з прыставачнымі дзеясловамі usjesti, усесціся. У семантычных адносінах параўн. іншую назву гэтай часткі штаноў — крэсла (г. зн. на што садзяцца).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́йка ’лыч’ (шчуч., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл.), ’верхняя або ніжняя частка лыча’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Верагодна з польск. ryj ’лыч’, ryjek ’лычык, хабаток’. Хаця не выключае, што гэта незалежнае ўтварэнне ад рыць (гл.), як на́крыўка, сну́йка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ста́нік ‘ліф; бюстгальтар’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Касп., ЛА, 4), ‘верхняя жаночая вопратка без рукавоў; бюстгальтар’ (Сцяшк.), ‘ніжняя вопратка без рукавоў, якую носяць дзеці, жанчыны паверх кашулі’ (Сл. Брэс.). Да стан1 ‘стан, фігура’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ге́стка ’какетка’ (БРС), ’верхняя частка адзення’ (Касп.), ’жаночая кофтачка’ (Шат.), ґе́стка ’гестка’ (Сцяшк.), ’какетка, кофта’ (Сл. паўн.-зах.), ге́ста ’сукенка’ (Бяльк.). Паходжанне слова не вельмі яснае. Сл. паўн.-зах. лічыць запазычаннем з ням. Gäschen ’прарэх’, Geschke ’камізэлька’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)