наса́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. З вялікім носам. Як жывога бачыць .. [Ніна Пятроўна] перад сабою прыгорбленага старога з насатым маршчыністым тварам, чуе яго бурклівы голас... Ус. Усёй сям’ёй з’явіліся Цецерукі стракатыя, Глушцы, вароны з совамі Ды з дзятламі насатымі. Танк.

2. З выступам, з доўгай, вялікай выступаючай часткай. Насаты чайнік. Насатая лодка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карці́на, -ы, мн. -ы, -цін, ж.

1. Твор жывапісу, выкананы фарбамі.

Карціны мастака М.

Савіцкага.

2. Тое, што можна бачыць, уяўляць у канкрэтных вобразах.

Карціны прыроды.

3. Адлюстраванне чаго-н. у літаратурным творы.

К. бітвы.

К. жыцця сялян.

4. Агульны стан, выгляд чаго-н.

Клінічная к. захворвання.

5. Частка акта ў драматычным творы, якая патрабуе самастойнай дэкарацыі.

Другая к. першага акта.

6. Кінакарціна, кінафільм (разм.).

У кінатэатры ідзе новая к.

|| памянш. карці́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 1—3 знач.).

|| прым. карці́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Карцінная галерэя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Падазрава́ць ’лічыць вінаватым у якіх-н. дрэнных, недазволеных учынках; думаць, дагадвацца’ (ТСБМ). Новае кніжнае запазычанне з рус. подозревать, якое ад прасл. zьrěti ’глядзець, бачыць’. Бел. м. дзеяслоў zъreti і яго вытворныя неўласцівыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

навы́лет и навылёт нареч. наскво́зь; (прострелить — ещё) навы́лет;

свіце́цца н. — свети́ться наскво́зь;

снара́д прабі́ў сцяну́ н. — снаря́д проби́л сте́ну наскво́зь (навы́лет);

ба́чыць н. — ви́деть наскво́зь

навылёт нареч., см. навы́лет

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Відочны1 ’вядомы ў аколіцы чалавек’ (Шат.). З польск. widoczny ’бачны, які можна бачыць, дасягнуць (вокам)’.

Відочны2 ’наяўны, відавочны’ (КТС, Сцяшк., Яруш.; КЭС, лаг.). Запазычана з польск. widoczny ’відны, ясны, пышны, прыгожы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́кша ’вавёрка’ (ДАБМ, 897, Гарэц., Касп.). Рус. ве́кша ’тс’. Паходжанне слова няяснае. Агляд розных версій гл. Фасмер, 1, 287. Найбольш пераконвае Трубачоў (Дополн., 1, 287), які бачыць сувязь з рус. ва́шка ’маладая вавёрка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аптымі́зм, ‑у, м.

Бадзёрае і жыццярадаснае светаадчуванне, пры якім чалавек верыць у светлую будучыню; схільнасць ва ўсім бачыць добрае; проціл. песімізм. Рэдактарскі аптымізм захапляў і радаваў Лабановіча, бо яму хацелася, каб гэтак яно і было. Колас. У гэтай бяздумнай бадзёрасці сучаснай моладзі і светлым аптымізме было нешта новае, народжанае новай эпохай. Карпюк.

[Ад лац. optimus — найлепшы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

матаві́ла, ‑а, н.

1. Прыстасаванне для змотвання нітак у маткі.

2. Частка жняяркі, камбайна і пад., якая нагінае сцябліны збажыны, травы да рэжучага апарата. А як прыемна было стаяць на мосціку камбайна і .. бачыць, як таропка гнуцца каласы пад матавілам .., як цячэ ў бункер струмень зерня. Дуброўскі.

3. Машына для змотвання пракатнага матэрыялу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыгля́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыглядаць — прыгледзець; назіранне за кім‑н., догляд. Хіма пакінула дзяцей на прыгляд Кузьмы. Каваль. У кожным доме ляжалі без прыгляду каштоўныя рэчы. Мележ.

•••

На прыглядзе — так, каб можна было бачыць, назіраць. Усе жылі каля яе, на прыглядзе, хаты іх [дзяцей] стаялі амаль побач. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыле́ссе, ‑я, н.

Месца каля лесу, звычайна парослае хмызняком, дробным лесам. Зніклі дзірваны, адступілі ў прылессі хмыз. Хадкевіч. Блецька можа без капейкі грошай выбудавацца з Гальвасавага лесу і ніхто бачыць не будзе, адкуль навожана дзерава: тут жа на прылессі і будуйся. Чорны. З густога прылесся выбеглі выносістыя арэшыны, хоць абручы высякай. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)