по́ршні, ‑яў; адз. поршань, ‑шня, м.

Абутак з кавалка ялавай або свіной сырамятнай скуры, сабранай на ступні абораю. Дзеці ішлі насустрач яму, а пастух ішоў так спакойна заграбаючы скуранымі поршнямі пыл, што аж зайздрасць брала. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капы́л, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Кавалак дрэва ў форме ступні, на якім шавец робіць абутак.

2. Адзін з драўляных брускоў, якія ўстаўляюцца ў палазы і служаць апорай для кузава саней.

◊

Гнуць на свой капыл (разм.) — рабіць па-свойму, не слухаючы думкі іншых.

Усё (усе) на адзін капыл (разм.) — аднолькава, аднолькавымі, падобна, падобнымі (парабіць, зрабіць, атрымацца).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надзе́ць, -дзе́ну, -дзе́неш, -дзе́не; -дзе́нь; -дзе́ты; зак., што.

1. Адзець на сябе або на каго-н. вопратку, абутак і пад.

Н. паліто.

2. Уздзець, прыладзіць які-н. прадмет на каго-, што-н.

Н. пярсцёнак.

Н. акуляры.

|| незак. надзява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. надзе́цца, -дзе́нуся, -дзе́нешся, -дзе́нецца; -дзе́нься; незак. надзява́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. надзява́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дадра́ць, ‑дзяру, ‑дзярэш, ‑дзярэ; ‑дзяром, ‑дзераце; зак., што.

Разм.

1. Скончыць драць (у 1–6 знач.). Дадраць паперы.

2. і чаго. Надраць дадаткова. Дадраць моху. Дадраць бульбы.

3. Разм. Канчаткова надраць, знасіць (адзенне, абутак і пад.). Дадраць боты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саф’я́н, ‑у, м.

Мяккая, добра вырабленая звычайна яркага колеру авечая скура, якая ідзе на кніжныя пераплёты, абутак, абіўку мэблі. Увечары бацька зайшоў у пакой Халіды і асцярожна паставіў на стол абабітую саф’янам скрыначку, лёгенька націснуў на вечка. Ус.

[Перс.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэ́бры 1 ’лазовыя дубцы, якімі сплятаюць нерат’ (Жыв. НС). Перанос паводле знешняга падабенства. Гл. рабро.

Рэ́бры 2 ’басаножкі’ (Мат. Гом.). Відавочна, ад рабро (гл.), перанос паводле знешняга падабенства. Падобная семантычная мадэль у рус. ре́мни ’сандалі’. Але нельга выключыць, што лексема ўтворана шляхам фанетычных змен паводле народнай этымалогіі на базе першапачатковага трэпы, трэбы ’абутак на драўлянай падэшве; басаножкі’, дрэпы ’абутак на драўлянай падэшве’ (ЛА, 4). На семантыку маглі паўплываць дрэбы, драбы (гл.) ’рэбры ў кошыку’ (ЛА, 4). Гл. далей трэпы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

изя́щный згра́бны; прыго́жы; вы́танчаны; элега́нтны;

изя́щная о́бувь прыго́жы (элега́нтны) абу́так;

◊

изя́щная литерату́ра (слове́сность) уст. маста́цкая літарату́ра; прыго́жае пісьме́нства;

изя́щные иску́сства уст. выяўле́нчае маста́цтва і му́зыка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абу́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абуць.

2. у знач. прым. Які мае абутак на нагах. Кахаю.. у хустцы і ў косах, У завею і летні гром, Кахаю абутую й босую, з кнігамі і з сярпом. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абу́цца, абуюся, абуешся, абуецца; зак.

1. Надзець сабе на ногі абутак. [Бацька] паволі злез з палатак, запаліў лямпачку, абуўся і, уздзеўшы кажушок, пайшоў з ліхтаром у гумно. Чорны.

2. Забяспечыць сябе абуткам. Абуцца на зіму. Сям’я абулася на цэлы год.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неданасі́ць, ‑нашу, ‑носіш, ‑носіць; зак., каго-што.

1. Знесці што‑н. няпоўнасцю з аднаго месца ў другое. Неданасіць сена ў стог.

2. Не зусім, няпоўнасцю знасіць (адзенне, абутак і пад.). Неданасіць сукенку.

3. Нарадзіць раней нармальнага тэрміну. Неданасіць дзіця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)