ця́млівы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Кемлівы, разумны, здагадлівы. Сам д’ябал, каб быў ён адно на свеце, не разабраў бы, што рабілася ў Рыгоравай хаце. Не толькі Сымон Мікуць і Ладымер Стальмаховіч, але і гэтакі цямлівы чалавек, як Радзівон Бабака, пацепаў адно плячыма, мяркуючы пра гэта. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чы́ншавы, ‑ая, ‑ае.

Гіст. Які мае адносіны да чыншу. Чыншавы падатак. □ Пан Адам Выбіцкі яшчэ шэсць год назад ледзь не паміраў з голаду разам з бацькамі. Быў ён з чыншавай шляхты, жыў, як большасць такіх, земляробствам. Але стаў на гаспадарку ў няшчасны час. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шара́к, ‑а, м.

Разм.

1. Шэры заяц. Дзямід Сыч убачыў, як шарак .. падскочыў у паветра і зараз жа мяшком упаў уніз. Паслядовіч.

2. Верхняе адзенне (кафтан) з шэрага сукна. Ён апрануў стары шарак, Абуў старыя лапці дзед: Ні то — скрыпач, ні то — жабрак? Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эраты́чны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн.

1. Які мае адносіны да эротыкі. Верш яго [Авідзія] гнуткі і прыгожы; у арганічным спалучэнні з эратычнай тэматыкай ён асабліва прыцягваў увагу чытачоў. Майхровіч.

2. Празмерна пачуццёвы; звязаны з эратызмам. Канстанцін Міхайлавіч папракаў.. [Нікановіча] за танныя эратычныя эфекты, за дробязнасць фабулы. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бровь ж. брыво́, -ва́ ср., мн. бро́вы, -ваў;

◊

не в бровь, а в глаз погов. не ў брыво́, а ў во́ка;

он и бровью не повёл ён і брыво́м не варухну́ў;

хму́рить брови насу́пліваць бро́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

побе́г​I м. (бегство) уцёкі, -каў, ед. уцёк, -ку м. (употребляется преимущественно во мн.);

соверша́ть (соверши́ть) побе́г уцяка́ць (уцячы́);

он соверши́л пять побе́гов из тюрьмы́ ён пяць разо́ў уцяка́ў з турмы́;

план побе́га план уцёкаў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

почита́й нареч., обл.

1. лічы́; (почти) ама́ль (што);

почита́й что год прошёл ама́ль (лічы́) што год прайшо́ў;

2. (пожалуй) бада́й; (вероятно) напэ́ўна;

он, почита́й, здесь и не быва́л ён, бада́й (напэ́ўна), тут і не быва́ў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ту́ча прям., перен. хма́ра, -ры ж.;

грозова́я ту́ча навальні́чная хма́ра;

ту́ча саранчи́ хма́ра саранчы́;

◊

ту́чи сгусти́лись (собрали́сь) (над кем-, чем-л.) хма́ры наві́слі (над кім-, чым-небудзь);

он хо́дит как ту́ча ён хо́дзіць як хма́ра;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чаму́ I нареч. почему́, отчего́, чего́, заче́м;

ч. ты так до́ўга быў у ле́се? — почему́ (отчего́, заче́м, чего́) ты так до́лго был в лесу́?;

ч. ён не прыйшо́ў? — почему́ (отчего́) он не пришёл?;

я не ве́даю, ч. ён не прыйшо́ў — я не зна́ю, отчего́ (почему́) он не пришёл;

◊ ч. не! — как бы не так!; ещё бы!;

вось ч. — вот почему́; так вот почему́

чаму́ II мест., в дат. п. чему́; см. што I 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Валі́ць 1 ’прымушаць упасці, перакульваць’ (БРС). Рус. валить, укр. валити, польск. walić, в.-луж. walić, н.-луж. waliś ’круціць’, чэш. valiti ’каціць’, славац. váľať ’валіць (дрэва)’, балг. ва́лям, макед. валка ’валяць, катаць’, серб.-харв. ва́лјати, славен. valíti, ст.-слав. валити. І.‑е. паралелі: літ. võlioti ’катаць’, лат. uolît ’катаць, круціць’, ст.-інд. válati ’ён круціцца, паварочваецца’, ст.-в.-ням. wuolên ’качаць’, лац. volvo ’катаю, кручу’, грэч. ἐλύω ’катаю, закручваю’. Гл. вал 2 у Фасмера, 1, 268. Параўн. Шанскі, 1, В, 12; Брукнер, 599–600; БЕР, 1, 116–117; Скок, 3, 562–563.

Валі́ць 2 ’вырабляць з воўны’ (Бяльк.); ’качаць, збіваць сукно’ (КЭС), валка (тканіны) (КТС). Да валіць 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)