ужа́ць сов.

1. смочь жать;

гэ́тым сярпо́м не ўжнешэ́тим серпо́м не смо́жешь жать;

2. (некоторое количество) сжать, нажа́ть;

за гадзі́ну шмат ужа́лі — за час мно́го сжа́ли;

у. травы́ — нажа́ть травы́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ча́йны в разн. знач. ча́йный;

ч. куст — ча́йный куст;

~ная фа́брыка — ча́йная фа́брика;

~ная лы́жка — ча́йная ло́жка;

ч. грыб — ча́йный гриб;

праз гадзі́ну па ~най лы́жцы — че́рез час по ча́йной ло́жке

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лызба́н ’неслух, упарты чалавек’ (гор., Мат. Маг.). Відавочна, запазычана з польск. łycbań ’бадзяга, гультай’ або было ўтворана ад дзеяслова *лызбаніць, які з малапольск. u̯yz̦bańić še ’гультаяваць, марнаваць час’ < łycoń, łycåk < łycać ’скакаць, падскокваць’, як тарабаніць ’валачы’ (Слаўскі, 5, 382 і 383).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віст ’карцёжная гульня’ (БРС, КТС), укр. віст, руск. вист, польск. wist і г. д. Запазычана праз рускую ці польскую мову з англ. whist ’карцёжная гульня’ < whist ’тсс!..’ — гукапераймальны выклічнік, які ўжывалі ў час гульні для падтрымання цішыні (Шанскі, 1, В, 107).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абры́да, абрыдзіць, гл. брыдота, брыдкі. Цікавым з’яўляецца арэал пашырэння гэтага слова. Параўн. укр. обридний, обрида, польск. obrzydzić, obrzydliwy, obrzydny, усх.-чэш. obřidlivý. У той жа час зыходнае слова мае агульнаславянскі і праславянскі характар. Эпіцэнтр распаўсюджання гэтай групы лексем выявіць цяжка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Палу́дзень ’абед’ (Нас., Карп., Гарэц., Др.-Падб., Яруш., Сл. ПЗБ), полу́дэнь ’тс’ (Клім., Бяссон., Сл. Брэс.), по́лудзень, по́лдзеньчас дня пасля абеду; поўдзень’ (ТС), палу́днаваць ’абедаць’ (Бяльк.). Гл. поўдзень. Падрабязна аб семантыцы і лінгвагеаграфіі гл. Вештарт, Лекс. Палесся, 89 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паты́нка ’металічная талерка’, ’дыскас’ (Нас.), ст.-бел. патына, патыня, патина ’металічная талерка, якую выкарыстоўваюць у час абедні’ (1583 г.) запазычаны са ст.-польск. patyna ’тс’, якое з лац. patina ’міска, нізкая каструля, патэльня’ (Булыка, Лекс. запазыч., 180). Параўн. таксама паціна (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перакі́нчык ’здраднік, перабежчык’, ’вераадступнік’ (Гарэц., Др.-Падб.), перакі́днік ’хто ў час размовы рэзка мяняе свае погляды’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Да перакідацца, перакінуцца (гл.), параўн. польск. przekińczyk, ст.-польск. pierekidczyk ’вераадступнік’, якія аўтары Варшаўскага слоўніка выводзяць з укр. переки́нець = переки́нчик = переки́дько ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыспо́рыць ’прымножыць, павялічыць, стаць больш’, ’зрабіць спорным, спарнейшым; паскорыць’ (ТСБМ, Ласт., ТС), прыспор ’тое, што назапашана’; ’прырост’; ’працэнт’ (Ласт.), прыспара́ць ’падаспець у адзін час’ (навагр., Сл. ПЗБ). Рус. смал. приспо́рить ’дастаць, здабыць’, укр. приспори́ти ’прымножыць’, польск. przysporzyć ’тс’. Да спор (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рон ’мякіна (дробная), вотрыны — буйныя каласы’ (шум., Сл. ПЗБ), рус. наўг., валаг. рон ’вялікія камякі снегу, якія куніца збівае з галін’, паляўнічае рон, альбо верхавы след ’збітыя звярком у час ходу па дрэвах часцінкі кары, ігліца, лістота, снег’. Да раняць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)