знаццё, ‑я, н.
Разм. (звычайна са словамі «каб жа»). Веданне, прадбачанне. Ігнат вінавата ўсміхнуўся: — Каб жа знаццё, то і сам бы нешта прыдумаў. Чыгрынаў. Каб жа знаццё, што будзе такое, няхай бы Казік, шалахвост гэты, заставаўся адзін. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зу́мканне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зумкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Снуючыся высока ў небе, раняла птушка мяккія, ласкавыя мелодыі, сатканыя са звону срэбраных струн, з булькання лясных ручайкоў, з зумкання пчаліных крылцаў, шолаху красак. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бяста́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Калёсы са скрыняй для перавозкі зерня, бульбы без тары. Пад’язджаюць бястаркі. Алёша прыпыняе камбайн і любуецца, як цераз латок льецца з бункера ў скрыні жывы і вясёлы струмень збожжа. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дваі́стасць, ‑і, ж.
Уласцівасць дваістага. А разам з гэтым постаць цара вынікала ва ўяўленні ў сваёй страшнай дваістасці: цар лагодны, партрэты цар, і цар, паказаны ў кніжачцы, драпежны цар-ашуканец са злосна вышчаранымі зубамі, гатовымі грызці людское цела. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́ўкнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Абл.
1. Аднакр. да каўкаць.
2. Падаць голас; пікнуць. Хуценька выбег [дзед Дарахвей] са строю, падбег да таго недавярка і на ўсю сілу ўваткнуў яму ў грудзі штык па самую рулю. Афіцэр і не каўкнуў. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыспе́тчар, ‑а, м.
Работнік, які рэгулюе рух транспарту або ход работы прадпрыемства з аднаго цэнтральнага пункта. На пульце кіравання, ля якога сядзіць дыспетчар і які аддалены на многа метраў ад варот шлюза, ёсць ключ аўтаматычнага кіравання са шкалой. «Маладосць».
[Англ. dispatcher.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жака́н, ‑а, м.
Тупая паляўнічая куля на буйнога звера. Мы з Ігнатам рыхтаваліся выйсці досвіткам на дзікоў. Расклалі на стале ўсе свае паляўнічыя прычындалы — капсулі, гільзы, пыжы, бляшанкі са шротам і порахам — і зараджалі патроны жаканамі і карцеччу. Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нава́р, ‑у, м.
Вадкасць, насычаная рэчывамі тых прадуктаў, што ў ёй варацца. Грыбны навар. // Тлушч, які ўсплывае наверх пры варцы стравы з жывёльных прадуктаў. Юшка са свежай рыбы ўжо кіпела.. Корань зменшыў агонь, каб не выкіпаў навар, прысеў. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наваява́ць, ‑ваюю, ‑ваюеш, ‑ваюе; зак.
Разм. (звычайна са словамі «многа», «доўга» і пад. і з адмоўем «не»). Паваяваць некаторы час. [Юзік:] — Вось белякам і крута прыходзіцца. Спераду — чырвоныя, ззаду — партызаны. Нябось, доўга не наваююць. І гарматы замежныя не памогуць... Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напаўго́ласа, прысл.
Не моцна, не гучна, не на поўны голас. Пець напаўголаса. □ Васіль захадзіў па пакоі ўзад і ўперад, дэкламуючы верш напаўголаса. Дуброўскі. Заранік і Наташа схіліліся над столікам і, разглядаючы альбом са здымкамі, гаварылі паміж сабой напаўголаса. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)