прыме́раць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і без дап.

Надзець, прыкласці для вызначэння адпаведнасці (па памеру, колеру і пад.). Прымераць боты. Прымераць сукенку. □ — Ніякі дурань не дагадаўся б падняць на дуб вала, каб там прымераць, ці выйдзе з дуба ярмо. Чарнышэвіч. [Платон] прысеў прымераць цвікі — ці добра яны будуць. Ракітны. // Рашыць, прыкінуць. Мы з жонкай даўно прымералі: будзе хлопец — значыць, Якуб, а калі дзяўчына — назавём іменем вашай маці. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

справа́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

Разм. Імкнучыся пазбавіцца ад каго‑н., адправіць куды‑н., выправадзіць. Каб не мучыць доўга брата ў кутку пад палацямі, Параска стараецца хутчэй справадзіць сябровак з хаты або сама бяжыць з імі на двор. Якімовіч. // Збыць што‑н.; пазбавіцца ад чаго‑н. І вось, зашыўшыся на печы, Ён [Алесь] разважае недарэчы: Як тут зрабіць і што парадзіць? Куды б «закон» яму справадзіць? Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сямёра, семярых, ліч. зб.

Сем. Ужываецца: а) з назоўнікамі агульнага роду, якія абазначаюць асоб. Сямёра сірот; б) без назоўнікаў, калі абазначаюць асоб мужч. і жан. полу. Адзін з сошкаю, а сямёра з ложкаю. Прымаўка. Сямёра аднаго не чакаюць. Прыказка; в) з назоўнікамі, якія абазначаюць маладых істот. Сямёра шчанят; г) з назоўнікамі, якія ўжываюцца толькі ў множным ліку. Сямёра сутак; д) з асабовымі займеннікамі ў множным ліку. Іх было сямёра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умудры́цца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Ухітрыцца зрабіць, ажыццявіць што‑н., выйсці з цяжкага становішча. Бацька мой, Карн Яўстратавіч, неяк умудрыўся навучыцца чытаць, трошкі пісаць і слыў на вёсцы за грамацея. Сабаленка. Ходзячы ў дзесяты клас, Пятрок умудрыўся адначасова скончыць курсы трактарыстаў. Хадановіч. // Разм. іран. Зрабіць што‑н. непажаданае, тое, чаго лёгка можна было б пазбегнуць. — Як вы ўмудрыліся ўвесці машыну ў штопар? — задумліва, нібы сам з сабою разважаючы, запытаўся [у Макарава] Дым. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цяльпу́к, цельпука, м.

Разм.

1. Кароткі тоўсты кавалак дрэва; цурбан, калодка. [Дудок] перасек усё дробнае ламачча на дрывотніку, узяўся быў за буйныя бярозавыя цельпукі, але з адной рукой не мог управіцца з імі. Лынькоў.

2. Пра нязграбнага, непаваротлівага чалавека. [Суседка:] — Спрытная дзеўка, маладзец! А то вунь у Палаткі нейкі цяльпук удаўся, дык не павернецца, людзей баіцца. Галавач. Трэба нешта было б сказаць, каб Кірыла не падумаў, што я нейкі там цяльпук. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шархо́ткі ​1, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які ўтварае шорхат, шуміць, шапаціць. Вецер .. гнаў цераз чыгунку ў шэрую далеч шархоткія статкі лісцяў. Быкаў. Дым імпэтна, нібы хто цягне яго, узвіваецца над гнуткімі шархоткімі лазнякамі і знікае бясследна ў блізкай зусім цемры. Савіцкі.

шархо́ткі ​2, ‑так; адз. шархотка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Абл. Бомы, шамкі. Жарты, відаць, цягнуліся б і далей, каб раптоўны бразгат шархотак на двары не ўзбударажыў усіх. — Маладыя прыехалі!.. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шумі́ха, ‑і, ДМ ‑місе, ж.

Разм.

1. Размовы, залішне ажыўленае абмеркаванне чаго‑н. з мэтай прыцягнення ўвагі (звычайна пра што‑н. несур’ёзнае, што не мае вялікага значэння, не заслугоўвае ўвагі). «Добра б, каб не рабілі ніякай шуміхі», — разважаў.. [настаўнік]. Даніленка.

2. Тое, што і шум (у 1 знач.). — А калі на цябе дзейнічае так гэты грукат, гэта шуміха, заткні вушы. Машара. Увосень лісце адціскаюць ночкі Няўмольна, Без шуміхі, Без крыві. Свірка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экспрапрыя́цыя, ‑і, ж.

1. Прымусовая канфіскацыя ў буржуазіі ўсіх сродкаў вытворчасці ў ходзе пралетарскай рэвалюцыі. І, бачачы, як цяпер ужо капіталізм невераемна затрымлівае гэтае развіццё, як многае можна было б рушыць уперад на базе сучаснай, ужо дасягнутай, тэхнікі, мы маем права з паўнейшай упэўненасцю сказаць, што экспрапрыяцыя капіталістаў непазбежна дасць гіганцкае развіццё прадукцыйных сіл чалавечага грамадства. Ленін.

2. Пазбаўленне ўласнасці і былога сацыяльная становішча аднаго класа другім. Экспрапрыяцыя экспрапрыятараў.

[Фр. exproprpiation ад лац. ex — з і proprius — уласны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ле́скавіца ’незабудка’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). Можна дапусціць, што пачатковае б- адпала (*блескавіца ад блішчэць). Тады будзе больш зразумелай матывацыя іншых назваў незабудкі ў бел. і іншых слав. мовах: бел. жабіные вочкі, пацерачка, польск. ptasie oczko, pacierzyszka, укр. світцян, жабіни очки, гадячі очі, павині вічки, чэш. rybi očko, vrani očko, славац. hadie, stracie ocko, а таксама літ. ašariukė (< ašaroti ’ліць слёзы’), г. зн. нешта бліскучае, якое вылучаецца на фоне іншых прадметаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балабо́н 1 ’званочак’ (Касп., Юрч., Янк. Мат., Гарэц.). Укр. балабо́н ’званок, бразготка’, рус. балабо́н ’пустаслоў’. Гукапераймальнае; да балабо́ніць (гл.), балабо́ліць і г. д.; аснова бала(б)‑, якая, магчыма, выступае ў бала́каць (гл.). Параўн. і чэш. blaboniti.

Балабо́н 2 ’балбатун, пустаслоў’ (Янк. Мат., Юрч.). Рус. балабо́н ’тс’, балабо́нить, укр. балабо́н ’званок’, балабо́нити ’званіць’, чэш. blaboniti. Гукапераймальнае; да вялікай групы слоў тыпу балабо́н ’званочак’, балабо́ніць, бала́каць і г. д. Параўн. бало́бан ’балбатун’ (Бяльк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)