гро́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Вялікая колькасць пладоў, ягад або кветак на адной галінцы.

Г. рабіны.

|| прым. гро́нкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

веласіпе́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Двух- або трохколая машына для язды, якая прыводзіцца ў рух націскнымі педалямі.

|| прым. веласіпе́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вітры́на, -ы, мн. -ы, -ры́н, ж.

Месца за акном магазіна, зашклёная шафа або скрынка для паказу розных тавараў.

Вітрыны магазінаў.

|| прым. вітры́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

антыпо́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м., чый або каму (кніжн.).

Чалавек, процілеглы каму-н. па перакананнях, густах, уласцівасцях.

|| прым. антыпо́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аўтахто́ны, -аў, адз. -то́н, -а, м. (кніжн.)

1. Карэнныя, мясцовыя жыхары; абарыгены.

2. Расліны або жывёлы, якія ўзніклі і працягваюць існаваць у дадзенай мясцовасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднаклу́бнік, -а, мн. -і, -аў, м., чый або з кім.

Той, хто належыць да таго самага клуба, таварыства.

|| ж. аднаклу́бніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абе́дня, -і, мн. -і, -яў, ж.

Набажэнства ў хрысціян, якое адбываецца раніцай або ў першай палове дня; тое, што і літургія. Хадзілі на абедню.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ага́ткі, -так, адз. ага́тка, -і, ДМ -тцы, ж.

Лекавая і дэкаратыўная расліна сямейства складанакветных з белымі або ружовымі кветкамі.

|| прым. ага́ткавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

з-над, прыназ. з Р.

Ужыв. пры абазначэнні прадмета ці месца, зверху або з верхняй часткі якога накіравана дзеянне.

З-над Прыпяці даносілася песня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ільня́нішча і (пасля галосных) льня́нішча, -а, мн. -ы, -ішч і -аў, н.

Поле, з якога сабралі лён або на якім папярэдняй культурай быў лён.