паэты́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць паэтычнага. Паэтычнасць малюнкаў. Паэтычнасць натуры. □ Якраз дзякуючы сваёй паэтычнасці і Зажылі .. [купальскія песні] да нашых дзён. Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прагаві́тасць, ‑і, ж.
Уласцівасць прагавітага. А твары партнёраў, рэзка змененыя прагавітасцю да грошай, яшчэ больш павялічвалі непрыемнае адчуванне. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прадукцы́йнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць прадукцыйнага (у 1 знач.). Прадукцыйнасць працы.
2. Здольнасць даваць прадукцыю (пра сельскагаспадарчую жывёлу, птушку).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыме́тнік, ‑а, м.
Часціна мовы, якая абазначае якасць, уласцівасць або прыналежнасць прадмета і змяняецца па родах, склонах і ліках.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распаўсю́джанасць, ‑і, ж.
Уласцівасць распаўсюджанага. Па сваёй распаўсюджанасці і прымяненню вуда займае першае месца сярод спартыўных рыбалоўных прылад. Матрунёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сарамлі́васць, ‑і, ж.
Уласцівасць сарамлівага; нясмеласць. Танцаваў.. [Дабрамыслаў] надзвычай лёгка, і сарамлівасць яго пакінула, ён нават, здаецца, крышачку падпяваў. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сці́сласць, ‑і, ж.
Уласцівасць сціслага. У апошнія гады назіраецца тэндэнцыя да сцісласці, эканомнасці выяўленчых сродкаў у афармленні спектакляў. «Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сці́шнасць, ‑і, ж.
Абл. Уласцівасць і стан сцішнага (у 1 знач.); цішыня. Сіняватая ранішняя сцішнасць панавала над мястэчкам. Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тужлі́васць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць тужлівага. Тужлівасць спеваў.
2. Туга, нуда, журба. Тужлівасць і нуда запанавалі ў хатах. Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усе́длівасць, ‑і, ж.
Уласцівасць уседлівага. Нялёгка давалася Карпу навука, і Баранавіч дзівіўся яго ўпартай настойлівасці і неверагоднай уседлівасці. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)