Ніцака́ ’ніц, тварам уніз’ (Ян.). Тое, што і ніці (гл.) з «пустой» часціцай ‑ка, якая не дадае «ніякага асаблівага адцення» (Карскі 2–3, 68).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малдзіць ’гаварыць адно і тое ж, бубніць’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа, 3, 23), з літ. maldýti ’паломнічаць’, ’заспакойваць немаўля’, ’вельмі прасіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́хала, ма́хыла, маха́лотое, чым махаюць’, ’дубчык для адгону жывёлы’ (ТСБМ, Нас., Шат., ТС; драг., КЭС; полац., Нар. лекс.). Прасл. maxadlo. Да маха́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пацвярджэ́ннетое, што пацвярджае’ (ТСБМ), пацвяржэ́нне ’тс’ (Нас.). Кніжнае слова, якое прыйшло з ц.-слав. подътвердити (подътвержγ). Не выключаны і ўплыў польск. potwierdzenie ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́тала ’пута’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Аддзеяслоўны назоўнік ад пу́таць (гл.) — ’тое, чым путаюць’; параўн. рус. путло (ад пу́то, Праабражэнскі, 2, 155; Фасмер, 3, 412).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

велікару́сы, -аў, адз.у́с, -а, м. (кніжн.).

Тое, што і рускія.

|| ж. велікару́ска, -і, ДМу́сцы, мн. -і, -сак.

|| прым. велікару́скі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́кліч, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Слова ці выгук, вымаўленыя з моцным пачуццём.

2. Тое, што і воклік.

З лесу даносіўся в.: — Сяргей!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аджыві́ць, -жыўлю́, -жы́віш, -жы́віць; -жы́ўлены; зак., каго-што.

Тое, што і ажывіць (у 1 знач.).

|| незак. аджыўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. аджыўле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адляпі́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ле́піцца; зак. (разм.).

Тое, што і адклеіцца, адстаць.

Адляпілася марка.

|| незак. адле́плівацца, -аецца і адляпля́цца, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ло́тра, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ы, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -аў (разм., лаянк.).

Тое, што і латру́га.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)