сква́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пячыся на агні; смажыцца. Палілася печ (нанач браўся мароз); у печы скварылася свежына. Чорны.

2. Разм. Грэцца на сонцы; знаходзіцца ў вельмі гарачым месцы. Скварыцца на сонцы.

3. Зал. да скварыць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скрупулёзны, ‑ая, ‑ае.

Дакладны да дробязей. Скрупулёзны аналіз. □ Для доказу даціроўкі «Малой падарожнай кніжыцы» вучоны прарабіў вельмі скрупулёзную даследчыцкую работу. Ліс. // Які прытрымліваецца абсалютнай дакладнасці ў чым‑н. Скрупулёзны чалавек. □ Колас — скрупулёзны майстар, ён ніколі не траціць многа слоў на самыя, здавалася б, адказныя, важныя апісанні. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сме́ціць, смечу, смеціш, смеціць; незак.

Пакідаць дзе‑н. смецце, забруджваць што‑н. смеццем. Міша звярнуў на хлапца ўвагу таму, што той вельмі ж заўзята лузгаў семачкі, выплёўваючы шкарлупкі проста пад ногі, на падлогу.. — А яшчэ школьнікі — сярдзіта паківала галавою.. [бабулька]. — Рассеўся, як у сябе дома, і смеціць. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сучо́к, ‑чка, м.

1. Памянш. да сук; невялікі сук. Гнуткія галінкі білі нас па твары, вострыя сучкі чапляліся за адзенне, але мы спяшаліся далей. В. Вольскі.

2. толькі мн. (сучкі́, о́ў). У тэхніцы — кавалачкі драўніны ў папяровай масе.

•••

Ні сучка ні задзірынківельмі гладка, без перашкод.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэрмая́дзерны, ‑ая, ‑ае.

Заснаваны на рэакцыі зліцця некаторых лёгкіх ядраў у больш цяжкія, якая адбываецца пры высокіх тэмпературах з вылучэннем велізарнай колькасці энергіі на працягу вельмі кароткага часу. Тэрмаядзерная энергія. Тэрмаядзерная рэакцыя. // Звязаны з выкарыстаннем энергіі, якая вылучаецца пры такіх рэакцыях. Тэрмаядзерны выбух. Тэрмаядзерная зброя. Тэрмаядзерная вайна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фашы́зм, ‑у, м.

Тэрарыстычная дыктатура найбольш рэакцыйных імперыялістычных сіл, якая імкнецца да знішчэння дэмакратыі і развязвання захопніцкіх войнаў. І вельмі часта прыходзіла думка, як у такім багацці фарбаў і гукаў, як на такой раскошна прыгожай зямлі магла зарадзіцца такая, да жудасці і смеху дзікая, гніль — фашызм?! Брыль.

[Іт. fascismo.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шалясце́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. шалясцець, а таксама гукі гэтага дзеяння. Вера пачула шум у вёсцы і адразу вылучыла сярод яго звыклае шалясценне таполяў. Кулакоўскі. [Алесю] вельмі захацелася пабачыць Анежку, пачуць яе смех.., пачуць лёгкае шалясценне.. зялёнай сукенкі, у якой ён бачыў яе апошні раз. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Канада́ ’жанчына, якая ўмее прасіць’, канадзіць ’выпрошваць’ (КЭС. лаг.), ігп. ’вельмі хацець’ (Сл. паўн.-зах.); смал. канайть ’прасіць’, арханг. ку́нда ’той, хто неадчэпна прыстае’. Няясна. Магчыма, звязапа з літ. gandas ’чуткі, гавэнда’. Параўн. семантычна блізкае ўкр. бойк. конападити ’канькаць’, ’назаляць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярхо́чак (ласк.) ’верх’ (мядз., Нар. сл.) — дэмінутыў да верх (гл.), утвораны пры дапамозе суф. ‑очак. Карэннае ‑х‑ (а не ‑ш‑, як у вяршок, вяршочак) дае падставу меркаваць, што гэта магло быць вельмі старое ўтварэнне пры дапамозе суф. ‑ък‑ + ‑ьkъ > ‑ъčьkъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наўза́вады ’наўскач’ (дзярж., Нар. сл.), ’хутка (бегчы)’ (ковен., Мат. 2), наўзавады ’ўскач’ (Сцяшк. Сл.), наўзавадвельмі хутка’ (Сцяшк.), укр. навзаводи, навзавод. Да заводзіцца ’пачаць спрэчку, спаборніцтва’; фармальна прыслоўе суадносіцца з прыназоўнікавай канструкцыяй з він. скл. назоўніка (Карскі 2–3, 74).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)