Ляшня́ ’палякі’ (Бес.). Да лях (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 205).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Мачэнне, мочэнье ’вільгаць’ (ТС). Да мачы́ць. Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 55).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мнець ’разагравацца і расслабляцца (аб паветры)’ (ТС). Да млець (гл.). Мена лʼ > нʼ.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мо́лоцень ’пустабрэх’ (ТС). Да малаціць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кі́ркаць ’гаварыць’ (Мат. Гом.). Магчыма, балтыйскага паходжання. Параміі, літ. kirkti ’крычаць (аб гусях)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абярта́я ’цапільна’ (ДАБМ). Магчыма, да аб‑верт‑ая ’тое, што абяртаецца на цэпе’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Една́ць папа́ ’дамаўляцца аб вянцы’ (Рам.) < польск. jednać ’угаворваць, схіляць на свой бок’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пісава́ць ’рабіць рогамі пісагі (аб карове)’ (Янк. 3.). Звязана з наступным словам (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Карадзі́цца ’курчыцца, сімуляваць курч, капрызіць’ (Нас., Гарэц., Сл. паўн.-зах., Байк. Некр.), укр. кородигися ’скардзіцца на боль’, польск. kródzić ’укарочваць’ семантычна далёкае і, магчыма, не звязана з беларускай і украінскай лексемамі (Слаўскі, 3, 152). Падрабязна аб гэтай групе слоў Мяркулава, Этимология, 1973, 55–58. Фактычная адсутнасць лексемы на рускай моўнай глебе гаворыць або аб вузкай інавацыі, або аб запазычанні. Менш верагоднымі з’яўляюцца генетычныя суадносіны з літ. skursti ’чэзнуць, марнець’, skurdus ’хваравіты, кволы’ (Мяркулава, там жа, 57).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кажу́шна 1, кожушно ’кажух’ (ТСБМ). Укр. толькі ў прымаўцы «Душно! Скинь кожушно». Аб суфіксе гл. кожурно; што датычыцца храналогіі, можна меркаваць, што тут беларуская інавацыя, а па тэрыторыі, магчыма, і тураўскае, паколькі менавіта там адзначаюцца ўтварэнні такой структуры. Параўн. наст. слова.
Кажу́шна 2, кожушно ’вялікі шчупак’. Аб этымалогіі (матывацыя назвы) гл. кажушак 2. У гэтым рэгіёне вядомы ўтварэнні такой структуры, параўн. собарно (< собака), чобурна (< чобаты) (Цыхун, вусн. паведамл.). Параўн. і віл. кажурно ’аўчына’ (гл. там і меркаванні аб генезісе).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)